Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне ў Менску: як вы ставіцеся да публічных пакаяньняў?


Радыё Свабода Сёньняшняе апытаньне Свабоды: "Як вы ставіцеся да таго, што некаторых студэнтаў прымушаюць каяцца за ўдзел у акцыях пратэсту?"

На некаторых студэнтаў, якія бралі ўдзел у акцыях пратэсту апазыцыі, кіраўніцтва ВНУ цісьне, іх прымушаюць каяцца перад калектывам, інакш, маўляў, выключаць з ВНУ. Як да гэтага ставяцца жыхары сталіцы, высьвятляла карэспандэнтка "Свабоды".

(Карэспандэнтка: ) "Зараз некаторых студэнтаў, якія бралі ўдзел у акцыях пратэсту апазыцыі, прымушаюць каяцца. Ці правільна гэта?"

(Студэнт: ) "Ой, я ня ведаю. Мы ня бралі ў гэтым удзел..."

(Студэнтка: ) "Каяцца? У чым?"

(Спадар: ) "Ня трэба. Гэта вельмі кепска".

(Дзяўчына: ) "Яны, мабыць, не заўсёды разумелі, што робяць. Яны ж яшчэ маладыя. За гэта іх караць ня трэба".

(Хлопец: ) "Я ўвогуле лічу, што тое, што адбываецца ў палітыцы – тэатар. Што ўверсе, што ўнізе. Тыя ж рэвалюцыі не так робяцца".

(Спадар: ) "Я думаю, што не, канечне. Гэта іх права".

(Студэнт: ) "Я лічу, што кожны чалавек ведаў, што рабіў. І рабіў гэта па перакананьнях, з душой".

(Спадар: ) "Я думаю, што ўсё будзе значна "граматней" зроблена. Зараз ім даруюць, пакінуць. Нехта зламаецца. А астатніх выключаць не па палітычных матывах. А гэта так, для праформы".

(Хлопец: ) "Тое, што ціснуць – гэта вельмі дрэнна".

(Спадар: ) "Гэта няправільна – прымушаць каяцца".

(Хлопец: ) "Мы ж не ў дэмакратычнай краіне жывем, таму тут, у Беларусі, гэта ў норме".

(Дзяўчына: ) "Я лічу, што так нельга ўзьдзейнічаць на чалавека. Таму што студэнт, калі ішоў на гэтую акцыю, рабіў свой уласны выбар. Таму нельга прыгнятаць, прымушаць думаць чалавека ня так, як ён хоча, а як гэта патрабуюць улады".

(Спадар: ) "Складана ацэньваць, таму што я проста ня ведаю пра гэта".

(Мужчына: ) "Калі апазыцыя існуе, значыць, людзі не задаволеныя дзеяньнямі ўраду. Таму ў кожнага ёсьць сваё меркаваньне – удзельнічаць ці не ў акцыях апазыцыі".

(Хлопец: ) "Нам усё роўна, мы не ўдзельнічалі, ня ведаем".

(Спадар: ) "Студэнтаў, я думаю, ніхто не прымушаў гэта рабіць. Кожны чалавек адказвае за свае ўчынкі, і за гэта яны таксама павінны адказаць"

(Студэнт: ) "Ні ў якім разе! Гэта няправільна".

(Спадар: ) "Я сам адношу сябе да апазыцыі, хоць на мітынгах ня быў. Але гэта абсурд – прымушаць каяцца".

(Студэнт: ) "Чаму чалавек, калі ў нас быццам бы дэмакратыя, павінен каяцца за тое, што браў удзел у акцыях пратэсту супраць улады?"

(Спадар: ) "Яны ведалі, на што ішлі, таму павінны адказваць. Ёсьць правілы гульні".

(Спадар: ) "Для кагосьці, можа быць, нават прасьцей "вылецець" з ВНУ, чым паступіцца сваімі прынцыпамі".

(Хлопец: ) "Каяцца – у чым? Яны зрабілі нейкае багахульства, ці што?"

(Карэспандэнтка: ) "Студэнтаў прымушаюць каяцца. Інакш выключаць з унівэрсытэту. Ці трэба гэта рабіць?"

(Хлопец: ) "Не-не-не! Ніколі-ніколі-ніколі!"

(Спадар: ) "З гэтым мы яшчэ не сутыкаліся, але, канечне, гэта несправядліва. Нельга маніпуляваць людзьмі дзеля іх права на адукацыю. Гэта іх свабода".

(Хлопец: ) "У мяне ёсьць сваё меркаваньне. А мне кажуць: "Вось мы дадзім табе кавалак хлеба, і ты павінен памяняць перакананьні”. Але гэта неяк несумленна будзе, нават агідна. Там былі мае родныя, блізкія людзі, і я за кавалак хлеба ім здрадзіў. Непрыгожа, нават перад сабой".

Гл.таксама • Дэкан БДЭУ патрабаваў публічнага пакаяньня студэнткі • Экс-прарэктар БДУ: "Гэта не пэдагогі, а прыслужнікі!" • А.Казулін асудзіў дзеяньні рэктара БДЭУ Шымава • Былая намесьніца міністра адукацыі, прарэктар ЭГУ: "Калі ўнівэрсытэт становіцца такім, то ў краіны няма будучыні" • Якая практыка публічных пакаяньняў у Беларусі?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG