Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: актывіста абласнога штабу Мілінкевіча папярэдзілі


Радыё Свабода Сёньня на паседжаньні адміністратыўнай камісіі Чыгуначнага раёну Гомеля слухалі справу Андрэя Аксёнава – актывіста абласнога штабу Аляксандра Мілінкевіча. Яго абвінавацілі ў незаконным распаўсюдзе агітацыйных матэрыялаў.

Камісія вырашыла абмежавацца афіцыйным папярэджаньнем актывіста.

Андрэй Аксёнаў так тлумачыць такі мяккі прысуд:

(Аксёнаў:) "Проста ў мяне была невялікая колькасьць – адзін асобнік газэты "Товарищ" і адзін інфармацыйны лісток. Але папярэдзілі: калі буду абскарджваць прысуд, дык атрымаю 10 сутак. Тады мяне абвінавацяць у распаўсюдзе друкаваных выданьняў, зьмест якіх накіраваны на нанясеньне стратаў дзяржаўнаму парадку".
XS
SM
MD
LG