Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Рэпартэры бязь межаў" занепакоены лёсам "Нашай Нівы"


Радыё Свабода Глыбокую занепакоенасьць пазбаўленьнем газэты “Наша Ніва” магчымасьці друкавацца і існаваць у Беларусі выказала міжнародная праваабарончая арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў”, якая базуецца ў Францыі.

Прадстаўнік гэтай арганізацыі Жан-Франсуа Жыляр у сувязі з гэтым заявіў:

(Жыляр: ) "Мы асуджаем гэтае рашэньне, бо гэта новы спосаб пагражаць газэце, новы спосаб спыніць яе дзейнасьць. Гэта – новы шлях заглушыць незалежны голас.

Сытуацыя была вельмі кепскай напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў і падчас іх. Але цяперашняя сытуацыя азначае, што прэзыдэнт Лукашэнка не дапускае любую крытыку ўвогуле, і ня толькі падчас выбарчай кампаніі".
XS
SM
MD
LG