Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці адчуваюць сябе здаровымі гарадзенцы?


Радыё Свабода, Горадня Ці задаволеныя вы цяперашнім станам свайго здароўя? На гэтае пытаньне адказвалі жыхары Горадні.

(Маладзён: ) “Здароўе мне служыць нармальна, так што праблемаў ня маю”.

(Спадарыня: ) “Як я выглядаю? Нармальна? Ну, дык і здароўе ў мяне такое ж”.

(Пэнсіянэрка: ) “Якое цяпер здароўе?! Натуральна, што ёсьць скаргі, ёсьць хваробы, мы ў такім веку ўжо, што праблемаў безьліч”.

(Муж: ) “У паліклініках ёсьць і чэргі, і абы-якія адносіны да цябе. Ня ведаю, я не магу пра гэта нічога добрага сказаць”.

(Жонка: ) “У нас ужо тры гады няма сталага ўчастковага тэрапэўта. Уяўляеце — што гэта азначае? Калі прыйдзеш туды, кожны ад цябе адпіхваецца, бо мы чужыя і нікому не патрэбны. Таму ў паліклініку нават ня хочацца хадзіць”.

(Пэнсіянэр: ) “Пра здароўе апавядаць ня буду, але для гумару скажу. Мне ж 79-ы год пайшоў, дык вось:

К столетию иду, секрет открою: Не страшен мне микробов беспредел, Так охраняет жизнь мою спиртное, Что даже гриппом не болел.

Я й цяпер толькі што грамулечку выпіў. Люблю вершы пісаць, я ж вам казаў, што ў мяне чатыры тысячы вершаў новых ляжаць, ненадрукаваных, а тысячу надрукаваў, і я ня член Саюзу пісьменьнікаў:

“Союз писателей” — хочу забыть об этом. Я зрячий, стихов опубликованных не сосчитать. Но лишь слепые русские поэты В союзе этом могут состоять!”

(Другі пэнсіянэр: ) “Ну, я рэдка яшчэ ў паліклініку зьвяртаюся”.

(Спадарыня: ) “Са здароўем усё добра, дзякуй Богу, добра. У паліклініцы мы не бываем і на мора ня езьдзім, неяк абыходзімся. Увогуле, мы як той Жырыноўскі: пакуль нас не павязуць, самі ня пойдзем (сьмяецца)”.

(Пэнсіянэр: ) “Здароўе дрэннае, быў два разы ў шпіталі: ляжаў адзінаццаць дзён у лютым і ў сакавіку васемнаццаць дзён, кепскавата лечаць”.

(Спадарыня: ) “Я гэтую сыстэму так ненавіджу і хварэць ня хочацца: хадзіла спачатку да бясплатнага доктара, ён нагаварыў бог ведама чаго, давялося ісьці да платнага. Канечне, іх не параўнаць.

У платнай клініцы мне больш падабаецца. Мы літаральна сёньня абмяркоўвалі гэта на працы: насамрэч не галоўнае, што ў дзяржаўнай паліклініцы менш плацяць дактарам, у іх папросту няма кваліфікацыі. Я ня ведаю чаму іх навучаюць, але там сядзяць папросту няздары, увогуле тупіцы, шчыра кажу”.

(Сталы спадар: ) “Стан здароўя кожны год падтрымліваю, бываючы ў санаторыях, і гэта дае свае вынікі. У мяне былі праблемы з пазваночнікам. За пуцёўку я плаціў апошнім разам прыблізна сорак адсоткаў кошту, гэта дзьвесьце тысяч рублёў. Сёлета будзе, канечне, даражэй. Я сабе папсаваў здароўе з пазваночнікам, калі даўней езьдзіў са студэнцкім будаўнічым атрадам у Сыбір, а цяпер гэта адгукаецца”.
XS
SM
MD
LG