(Галко: ) "Кожны з нас праходзіць пэўныя выпрабаваньні і, у прыватнасьці цяпер, вызначае сваю маральную пазыцыю больш-менш ясна. Мы становімся на той ці іншы бок – на бок дабра ці зла. Таму мне ўяўляецца, што кожнаму зразумела: калі хлусьня ёсьць у краіне, то ва ўнівэрсытэце яе перадусім не павінна быць. Бо калі ўнівэрсытэт становіцца вось такім, то ў краіне няма будучыні".
(Карэспандэнт: ) "Тацяна Яўгенаўна, вам таксама давялося раней рабіць свой выбар…"
(Галко: ) "Я зрабіла свой выбар. Але я ня думаю, што кожны можа быць героем. Мне пасьля гэтага было забаронена працаваць у дзяржаўных установах. Тут мусіць прысутнічаць мужнасьць й сумленнасьць. Не для кожнага чалавека сумленьне вышэй за ўсё. Іншы раз перамагае тое, пра што кажа Лукашэнка: скварка й чарка.
Але добра, што ёсьць такая моладзь, і яна робіць менавіта такі выбар. Так, трэба быць іншымі. Гэтаму трэба вучыцца. Да гэтага трэба дарастаць. І, увогуле, калі б нашае грамадзтва было больш сумленнае й набожнае, то такога б не здарылася".
***
Тацяна Галко – былая намесьніца міністра адукацыі. Перайшла на выкладчыцкую працу ў недзяржаўны Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, не пагадзіўшыся з пазыцыяй дзяржавы ў справе разьвіцьця вышэйшай адукацыі ў Беларусі.
Гл.таксама Дэкан БДЭУ патрабаваў публічнага пакаяньня студэнткі Экс-прарэктар БДУ: "Гэта не пэдагогі, а прыслужнікі!" А.Казулін асудзіў дзеяньні рэктара БДЭУ Шымава Якая практыка публічных пакаяньняў у Беларусі?