Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША вітае вызваленьне М.Марыніча


Радыё Свабода Амбасада Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі вітае вызваленьне 14 красавіка Міхаіла Марыніча, які амаль два гады знаходзіўся ў турме па яўна сфабрыкаваных і палітычна матываваных абвінавачаньнях – гаворыцца ў заяве амэрыканскага дыпляматычнага прадстаўніцтва ў Беларусі.

Злучаныя Штаты асуджалі і працягваюць асуджаць арышт, абвінавачаньне і ўтрыманьне за кратамі спадара Марыніча як беспадстаўнае і абуральнае парушэньне ягоных правоў як чалавека і грамадзяніна. Адначасова Злучаныя Штаты адзначаюць, што ўрад Беларусі працягвае арыштоўваць і ўтрымліваць у турмах вялікую колькасьць грамадзян Беларусі за іх мірную палітычную дзейнасьць.

Злучаныя Штаты заклікаюць беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх палітычных зьняволеных, у тым ліку кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна і актывістаў грамадзянскай супольнасьці з арганізацыі “Партнэрства”.
XS
SM
MD
LG