Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прарэктар БДУ: "Гэта не пэдагогі, а прыслужнікі!"


Радыё Свабода У інтэрвію Радыё Свабода былы прарэктар Белдзяржунівэрсытэту Анатоль Паўлаў заявіў, што яму сорамна за выкладчыкаў, якія ўзялі на сябе зусім не пэдагагічную ролю ў выпадку з Тацянай Дзядок.

(Паўлаў: ) "Няхай будзе вядома так званым пэдагогам (я ня ведаю, якія ім яшчэ эпітэты дадаць), што нават у часы сярэднявечча ўнівэрсытэт заставаўся крыніцаю перадавой свабоднай думкі. Калі б гэта рабілі гандляркі з рынку, то я б мог зразумець, а калі ўнівэрсытэцкія выкладчыкі, то мне сорамна за іх".

(Карэспандэнт: ) "Якія вашыя парады й пажаданьні Тацяне Дзядок й іншым беларускім студэнтам, якіх вымушаюць да пакаяньня за нібыта ганебныя ўчынкі?"

(Паўлаў: ) "Не станавіцца на калені. "Ты выбар зрабіў абсалютна правільны", – скажу гэтым маладым людзям. Яны жадаюць свабоды. Гэта сёньня самае галоўнае. У Беларусі няма таго, што патрэбна сучаснаму чалавеку – СВАБОДЫ. Няхай згадаюць Сэрвантэса, яго "Дон Кіхот" перачытаюць: там ёсьць дакладнае вызначэньне, што ёсьць свабода. Таму ў аніякім разе не здраджвайце сваёй мэце, не давайце шанцаў шэрасьці. Для іх галоўнае – зламаць чалавека. Стойце на сваім! Жыцьцё доўгае, а вы яшчэ маладыя людзі. Ні ў якім разе не паддавайцеся на гэтыя правакацыі!"

Анатоль Паўлаў -- кандыдат хімічных навук, у 1995-1997 гадох быў прарэктарам БДУ, старшыня фонду “За новую Беларусь”, сябра Аб''яднанай грамадзянскай партыі.

Гл.таксама • Дэкан БДЭУ патрабаваў публічнага пакаяньня студэнткі
XS
SM
MD
LG