Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на нафту дасягнулі новай рэкорднай адзнакі


Радыё Свабода Сусьветныя цэны на нафту дасягнулі новай рэкорднай аднакі ў 70 даляраў 88 цэнтаў за барэль.

Экспэрты лічаць, што рост цэнаў выкліканы перасьцярогамі ў сувязі з магчымымі акцыяў ЗША супраць Ірану.

За апошнія чатыры тыдні кошты нафты вырасьлі больш чым на 16 адсоткаў.

Прэзыдэнт нафтаэкспартнага картэлю ОПЭК заявіў, што высокія кошты на нафту адступяць, калі апанэнту Ірану спыняць размовы наконт пагрозаў атакі на іранскія ядзерныя аб’екты.

Тым часам у Маскве пачалася сустрэча прадстаўнікоў пяці краінаў – сталых сябраў Рады бясьпекі ААН і Нямеччыны. Асноўнае пытаньне, якое абмяркоўваецца на перамовах – далейшыя крокі міжнароднай супольнасьці ў дачыненьні да ядзернай праграмы Ірану. Расея па-ранейшаму выступае супраць увядзеньня санкцыяў адносна Ірану. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў аднак, што ўсе магчымасьці павінны быць скарыстаныя дзеля таго, каб не дапусьціць вырабу ядзернай зброі Іранам. "ЗША аддаюць перавагу дыпляматычным сродкам", дадаў Буш.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG