Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Да выкладаньня запрошаны Янка Станкевіч, які скончыў толькі што філялёгію ў пражскім унівэрсытэце і прымаў учасьце ў расшыфраваньні “Аль Кітабу”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага – 19 красавіка. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Беларуская справа”, 1926 год. З Чэхаславакіі:

“У ўкраінскім пэдагагічным інстытуце ім.М.Драгоманіва ў Празе, пачынаючы з сёлетняга году ўведзены выклад беларусазнаўства. Да выкладаньня запрошаны ведамы беларускі культурны працаўнік Янка Станкевіч, які скончыў толькі што філялёгію ў пражскім унівэрсытэце і, паміж іншым, прымаў учасьце ў расшыфраваньні “Аль Кітабу” — “Сьвятой Кнігі” нашых татараў з XVI ст., пісанай арабскімі літарамі пабеларуску. Спэцыяльны націск грамадзянін Станкевіч маніцца палажыць на беларускую мову”.

“Настаўніцкая газета”, 1986 год. Нехта Я.Іваноў:

“Калі б ні прыехаў я ў Маскву, абавязкова іду на Красную плошчу да Маўзалея Леніна. Потым — у Музей У.І.Леніна. Некалькі гадзін, праведзеных тут, ператвараюцца для мяне ў мысленную задушэўную гутарку з правадыром… Сапраўды: у думках, напэўна, кожны чалавек, які прыйшоў у музей, расказвае дарагому правадыру аб сабе, сваіх справах, поспехах, планах. Таму што Ленін заўсёды мог зразумець любога чалавека”.

“Имя”, 1996 год:

“Усё пачалося з таго, што скандальна вядомы лідэр руху з пагрозьлівай назвай “Правы рэванш” Славамір Адамовіч надрукаваў у віцебскай газэце “Выбар” верш з цыклю “Русские стишата”. Называўся ён “Убей президента”. Загаловак, што называецца, страляе. Як і ўвесь верш, якога мы не друкуем, бо менавіта гэтая публікацыя вырашыла лёс аўтара. У кватэры Адамовіча правялі ператрус, на яго завялі крымінальную справу і ўзялі зь яго падпіску пра нявыезд”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG