Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы 11 чалавек пры спробе падтрымаць студэнтку БДЭУ


Радыё Свабода Каля 11-й гадзіны завяршыўся сход у справе студэнткі 4-га курсу БДЭУ Тацяны Дзядок. Агульны сход меўся на мэце асудзіць ейны ўдзел у акцыях пратэсту на Кастрычніцкай плошчы і 10-суткавы арышт.

Студэнтку прыйшлі падтрымаць шмат студэнтаў, ня толькі БДЭУ, але і зь іншых ВНУ.

Але яшчэ да падыходах да ўнівэрсытэту іх спынялі людзі ў цывільным.

Каля двух дзясяткаў людзей у цывільным блякавалі ўваход у ВНУ і здымалі ўсё на відэа. У выніку людзі, якія прыйшлі падтрымаць Тацяну, мусілі стаць у сквэрыку насупраць будынку.

Пры гэтым 11 чалавек затрымалі. Частку зь іх адпусьцілі, перапісаўшы пашпартныя дадзеныя. Астатніх павезьлі ў адзін з райаддзелаў міліцыі. Дакладнае іхнае месцазнаходжаньне цяпер невядомае.

Гл.таксама • Дэкан БДЭУ патрабаваў публічнага пакаяньня студэнткі
XS
SM
MD
LG