Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарвыканкам прапануе свой маршрут Чарнобыльскага шляху-2006


Уладзімер Глод, Менск Кіраўніцтва Менскага гарвыканкаму прапануе свой маршрут Чарнобыльскага шляху-2006: ад Акадэміі навук па вуліцы Сурганава да плошчы Бангалёр. Менавіта такі варыянт сёньня ўвечары абмяркоўвалі прадстаўнікі ўладаў з намесьнікам старшыні Партыі БНФ Віктарам Івашкевічам, які падаваў у сталічны гарвыканкам заяўку на правядзеньне Чарнобыльскага шляху.

Спадар Івашкевіч у сваёй заяўцы прасіў гарадзкія ўлады дазволіць 1 тысячы чалавек сабрацца на Кастрычніцкай плошчы Менску 26 красавіка а 18-й гадзіне, прайсьці праспэктам Незалежнасьці (Скарыны) да Акадэміі навук, дзе мяркуецца правесьці мітынг.

Як паведаміў Віктар Івашкевіч, ён дамовіўся з супрацоўнікамі гарвыканкаму працягнуць перамовы ў сераду, 19 красавіка, паколькі яму патрэбна параіцца зь іншымі актывістамі.
XS
SM
MD
LG