Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзь бароніць падмуркі радзівілаўскага палацу ў Горадні


Радыё Свабода Сёньня некалькі маладзёнаў – аматараў гісторыі, якія прыехалі зь Менску, папрасілі часова спыніць экскаватар, што працуе на Савецкай плошчы ў Горадні.

Маштабны рамонт плошчы адбываецца ў тым ліку там, дзе знаходзяцца падмуркі палацу Радзівілаў, якія хацелі абараніць хлопцы.

Археалягічны нагляд за працамі ажыцьцяўляе выкладчык Гарадзенскага ўнівэрсытэту Генадзь Семянчук. Паводле яго, будаўнікі дазволілі зрабіць раскоп на тым месцы, дзе папрасілі хлопцы, але падмуркаў не знайшлі.

Пасьля гэтага пошукі пачаліся ў іншым месцы. Рэч у тым, што дакладнае разьмяшчэньне падмуркаў невядомае. Летась толькі частку падмуркаў дасьледавалі археолягі на чале з спадаром Семенчуком.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG