Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: затрымалі арганізатара "Чарнобыльскага шляху"


Радыё Свабода Гомельскага актывіста дэмакратычнага руху Ўладзімера Кацуру сёньня ўначы затрымалі ў абласным цэнтры.

Пакуль што спадар Кацура знаходзіцца ізалятары часовага ўтрыманьня і, як паведаміў адвакат палітыка Пётра Барысаў, яму інкрымінуецца арганізацыя несанкцыянаванага мітынгу.

Уладзімер Кацура сапраўды накіраваў заяўку ў Гомельскі гарвыканкам з просьбай дазволіць правядзеньне мітынгу да 20 угодак чарнобыльскай трагедыі. Аднак меркаваны тэрмін быў пазначаны 25 красавіка, што наступіць толькі праз тыдзень.

Як лічаць гомельскія актывісты, апазыцыянэраў пачалі затрымліваць “прэвэнтыўна”, задоўга да плянаваных акцый.

Сёньня над Уладзімерам Кацурам адбудзецца суд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG