Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомыя ў чорным разграмілі пікет у падтрымку Казуліна


Ганна Соусь, Менск Сёньня ў часе пікету ў падтрымку Аляксандра Казуліна ў парку 50-годзьдзя Кастрычніка здарыўся інцыдэнт. Каля 15 хлопцаў, апранутых ува ўсё чорнае, паламалі стэнд з надпісам “Свабоду Казуліну” і спалілі ўлёткі з заклікам вызваліць былога рэктара БДУ з Жодзінскага сьледчага ізалятару.

Распавядае актывістка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Вольга Тумідай:

(Тумідай: ) “Забралі нашыя ўлёткі, спалілі іх. Зьбівалі нагамі расьцяжкі. Крычалі: “Наш прэзыдэнт – бацька”. “Вашаму Казуліну так і трэба, вас бы да яго”. Мы не размаўлялі зь імі, стаялі ўбаку. Яны палопалі ўсе нашыя балёнікі і сышлі”.

Як сьведчыць актывістка штабу Аляксандра Казуліна Вольга Тумідай, міліцыі ў гэты момант побач не было.

Нагадаем, што пікеты ў абарону Аляксандра Казуліна дазволеныя Менгарвыканкамам з 14 да 28 красавіка ў парку Дружбы народаў і парку 50-годзьдзя Кастрычніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG