Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці забароненыя пікеты ў абарону Аляксандра Казуліна


Радыё Свабода, Берасьце Ініцыятарамі правядзеньня гэтых акцыяў былі актывісты мясцовай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Плянавалася, што пікеты адбудуцца ў 9 найбольш ажыўленых месцах гораду цягам месяцу, пачынаючы з 19 красавіка.

Аднак сёньня Берасьцейскі гарвыканкам адмовіў у правядзеньні гэтых пікетаў, спаслаўшыся на ўласнае рашэньне, згодна зь якім адзіным месцам для правядзеньня падобных мерапрыемстваў ёсьць стадыён “Будаўнік” на ўскрайку гораду.

Ігар Маслоўскі, давераная асоба Аляксандра Казуліна ў часе прэзыдэнцкіх выбараў, зьдзіўлены адказам мясцовых уладаў. Справа ў тым, што стадыён “Будаўнік” знаходзіцца зараз на рэканструкцыі, там адбываюцца будаўнічыя работы і ладзіць масавыя акцыі тут небясьпечна. Паводле словаў спадара Маслоўскага, ведаючы пра гэта, гарвыканкам наўмысна перашкаджае правядзеньню пікетаў на іншых пляцоўках Берасьця.
XS
SM
MD
LG