Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Washington Times" вітае санкцыі ЭЗ супраць беларускага кіраўніцтва


Юры Дракахруст, Прага “Ціснучы на Беларусь” – рэдакцыйны артыкул пад такой назвай апублікаваны ў апошнім нумары газэты "Washington Times". У ім аналізуюцца магчымыя стратэгіі заходніх краінаў адносна Беларусі.

"Washington Times" вітае візавыя санкцыі, уведзеныя супраць беларускага кіраўніцтва Эўразьвязам. На думку рэдакцыі газэты, санкцыі павінны быць узмоцненыя, павінны быць замарожаныя ягоныя асабістыя фінансавыя актывы, таксама на думку выданьня трэба зрабіць крокі, якія б скарацілі продаж зброі з Беларусі такім дзяржавам, як Сырыя і Іран.

У публікацыі адзначаецца, што санкцыі супраць беларускага дыктатара ў пэўнай ступені кампэнсуюцца падтрымкай Лукашэнкі з боку Расеі.

"Washington Times" нагадвае, што Расея да апошняга часу субсыдавала беларускі рэжым, прадаючы яму танныя газ і нафту. Нядаўна прадстаўнікі “Газпрому” заявілі, што цана на газ для Беларусі ў наступным годзе павінна вырасьці ўтрая, дасягнуўшы рынкавага ўзроўню.

Газэта мяркуе, што хаця сакавіцкія выбары ня скінулі Лукашэнку, дэмакратычная апазыцыя атрымала беспрэцэдэнтную падтрымку. Паводле "Washington Times", Злучаныя Штаты і Эўразьвяз павінны супрацоўнічаць, узмацняючы ціск на эўрапейскага дыктатара, працягваючы падтрымліваць дэмакратычную апазыцыю і грамадзянскую супольнасьць. Для таго, каб дэмакратыя дамінавала ва Ўсходняй Эўропе, адзінства заходніх краінаў зьяўляецца галоўнай перадумовай – мяркуе амэрыканскае выданьне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG