Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаўскім унівэрсытэце адкрываецца "Курс Усходняй Эўропы"


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Варшаўскі ўнівэрсытэт аб’явіў пра прыём 25 студэнтаў на "Курс Усходняй Эўропы" – гэта двухгадовыя заняткі для тых, хто ўжо мае вышэйшую адукацыю і хоча стаць адмыслоўцам у справах гэтага рэгіёну.

Сярод выкладчыкаў – прафэсары з Сарбонскага і Бэрлінскага ўнівэрсытэтаў, а таксама з унівэрсытэту Каламбія. Узяць удзел у конкурсе маюць права грамадзяне Беларусі.

Унівэрсытэт забясьпечвае жытлом, дае стыпэндыю. Курс будзе праходзіць ад 1 кастрычніка 2006 г. да 30 чэрвеня 2008 г. Падрабязная інфармацыя і ўмовы конкурсу на старонцы www.studium.uw.edu.pl
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG