Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік ураду Беларусі: у траўні перамовы з "Газпрамам" узновяцца


Уладзімер Глод, Менск Сёньня Палата прадстаўнікоў дала згоду на прызначэньне Сідорскага кіраўніком беларускага ўраду. У выніку патаемнага галасаваньня 103 дэпутаты прагаласавалі "за" і два галасавалі "супраць".

Выступаючы перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, Сяргей Сідорскі заявіў, што самым галоўным у дзейнасьці ўрада будзе рэалізацыя праграмы разьвіцьця Беларусі ў 2006-2010 гг. Ён, у прыватнасьці, адзначыў, што, згодна з гэтай праграмай, валавы ўнутраны прадукт за пяцігодку павінен узрасьці на 46-55%, а экспарт беларускай вытворчасьці на 60%.

Значны рост цэнаў на газ для Беларусі адмоўна адаб''ецца і на расейскіх прадпрыемствах, якія цяпер цесна зьвязаныя вытворчасьцю зь беларускімі прадпрыемствамі, сказаў Сідорскі. Паводле яго словаў, у траўні перамовы з "Газпрамам" наконт цэнаў на газ узновяцца.

Сп. Сідорскі паведаміў, што "Беларусь прапануе пяць цікавых праектаў "Газпраму". Яны зьвязаныя ня толькі непасрэдна з газавай прамысловасьцю. Прынамсі, "Газпраму" прапанавана крэдытаваць пабудову другой чаргі вытворчага аб''яданьня "Азот".

С.Сідорскі таксама сказаў, што "Газпрам" – гэта гаспадарчы суб''ект. Але гэты суб''ект павінен прытрымлівацца міжнародных дакумэнтаў, у прыватнасьці Дамовы аб стварэньні саюзнай дзяржавы, якая прадугледжвае роўныя змовы для гаспадарчых суб''ектаў Беларусі і Расеі.
XS
SM
MD
LG