Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці ствараецца арганізацыя “Сакавік-2006”


Радыё Свабода, Берасьце Актывісты берасьцейскага штабу Аляксандра Мілінкевіча абвясьцілі пра ініцыятыву стварэньня грамадзкай арганізацыі, якая аб’яднае ахвяраў сёлетняй прэзыдэнцкай кампаніі.

Як паведаміў сакратар абласнога штабу Рыгор Бакіевіч, гэтую арганізацыю прапануецца назваць “Сакавік-2006”. Яна ставіць на мэце падтрымаць людзей, якія пацярпелі ў часе выбарчай кампаніі. У прыватнасьці, размова ідзе пра асобаў, што былі аштрафаваныя або звольненыя з працы ці адлічаныя з навучальных установаў.

Паводле Рыгора Бакіевіча, актывісты выбарчага штабу Мілінкевіча ў Берасьці таксама вырашылі працягваць працу для інфармаваньня грамадзкасьці пра падзеі, што адбываюцца ў Беларусі і за яе межамі і маюць дачыненьне да гэтай прэзыдэнцкай кампаніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG