Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя беларуска-літоўскай салідарнасьці ў Вільні


Тацяна Поклад, Вільня Сёньня ў Вільні адкрываецца выстава фотаздымкаў, зробленых у Менску 19–25 сакавіка. Гэта шостая акцыя беларуска-літоўскай салідарнасьці са зьніклымі і пацярпелымі ад рэпрэсіяў у Беларусі.

Выстава “Хроніка абуджэньня” ладзіцца ў віленскай галерэі на Зарэччы “Галера” і будзе трываць да 23 красавіка. Гэтая галерэя належыць да культурнай арганізацыі “Інкубатар зарачанскага мастацтва” на ўзьбярэжжы рэчкі Віленкі ў цэнтры старога места і вядомая сваімі незвычайнымі імпрэзамі ў розных стылях, альтэрнатыўнымі мастацкімі пэрфомансамі.

Выставу арганізуе Аб''яднаны цэнтар беларускіх ініцыятываў, які ладзіў і ўсе папярэднія акцыі салідарнасьці ў Вільні. Паводле арганізатараў, гэтая выстава – спроба паказаць падзеі ў Беларусі такімі, якімі яны былі, бязь ніякіх выключэньняў. Арганізатарка выставы Вольга Мяльгуй адзначае: “Фотаздымкі даюць магчымасьць паглядзець ў вочы людзям, якія пераадолелі страх і палітычную апатыю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG