Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзесяць перасьледаваных беларускіх студэнтаў давучацца ў Эстоніі


Тацяна Поклад, Вільня Эстонія дае магчымасьць атрымаць вышэйшую адукацыю студэнтам зь Беларусі, якія пацярпелі ад палітычнага перасьледу. Урад гэтай краіны прыняў рашэньне аплаціць навучаньне і пражываньне у Эстоніі дзесяці студэнтам, якіх па палітычных прычынах выключылі з вышэйшых навучальных установаў у Беларусі. На навучаньне кожнага студэнта ўрад Эстоніі вылучае прыкладна 164 тысячаў кронаў (прыкладна 10 тысячаў даляраў).

Паводле міністра замежных справаў Эстоніі Урмаса Паэта, вельмі важна і справядліва, што было прынятае рашэньне адносна забароны на ўезд у краіны Эўразьвязу беларускіх чыноўнікаў, якія маюць дачыненьне да парушэньня дэмакратычных нормаў, і Аляксандра Лукашэнкі, які непасрэдна адказны за ўсё, што адбываецца у Беларусі.

Эстонскі міністар таксама заявіў, што кіраўніцтва Беларусі абавязана вызваліць усіх затрыманых у часе мірных дэманстрацыяў у Менску, у тым ліку і былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна.

На фота: міністар замежных справаў Эстоніі Урмас Паэт
XS
SM
MD
LG