Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Мяне не перастае абураць тэзыс цяперашняй улады аб нейкай існуючай стабільнасьці...”


Радыё Свабода Водгукі слухачоў за 14 красавіка. Кожны дзень з 21:00 да 09:00 вы можаце патэлефанаваць па менскім нумары 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.

(Спадарыня, Гародня:) “Вось што я заўважыла апошнім часам: вельмі шмат прыхільнікаў Лукашэнкі стала тэлефанаваць на адзіны свабодны тэлефон. Паважаныя таварышы лукашысты, вам мусіць надакучыла слухаць хлусьню на дзяржаўным радыё. Дык вось, прапаную, каб вы патэлефанавалі каму трэба там на дзяржаўнае радыё ці тэлебачаньне. Няхай яшчэ адзін свабодны мікрафон уключаць людзям! Мы таксама хочам з вамі пагаварыць па нашым дзяржаўным радыё ці па тэлебачаньню. А то адзіны свабодны мікрафон, і тое вы займаеце”.

(Спадар:) “Камуністы-лукашысты як вугры на патэльні замітусіліся. Зразумелі, што ў Эўропу ім дарога замоўлена. Яны і на мяжы вырашылі анархію учыніць з бежанцамі – гэта ў іх стылю. Яны нічога добрага за 80 год не зрабілі і зараз баламуцяць ваду, каб у мутнай вадзе рыбку лавіць. Іх трэба усіх перапісаць пайменна, хто шкоду прыносіў народу раней, той і зараз працягвае, каб усім ім зачыніць дарогу ў Эўропу, ды і ня толькі туды. За час свайго кіраваньня спаілі людзей, каб у палітыку ня лезьлі, культуру, мову зьнішчылі. І трэба перапісаць гісторыю, каб нашым унукам нічога не нагадвала пра іх”.

(Яблонскі, Маладэчна:) “Слухаючы некаторых людзей зьдзіўляюся, яны кажуць, што прынятае Радай Эўропы рашэньне наконт улады Беларусі нязначнае і нічога яны не нясуць нам. Гэта вялікая памылка, я думаю. Ня трэба думаць, што прыйдзе нейкі дзядзька і ў адзіны момант усё памяняе. Мяняць трэба нам самім. А рашэньні Эўразьвязу і нашы намаганьні крок за крокам набліжаць нас да перамен. Вялікі дзякуй вам, людзі Эўропы, за вашы рашучыя дзеяньні і падтрымку беларусаў!”

(Спадар:) “Паважаная “Свабода”! Як сьмешна вы выглядаеце з забаронай кіраўніцтву Беларусі па наведваньню эўрапейскіх краін. Як вы сьмешны і наіўны! Чытайце больш рускіх сачыненьняў і ў тую чаргу і Крылова байкі. Ён добра сказаў: “Ах, Моська, как она сильна, коль Моська лает на Слона!” Спыніцеся сьмяшыць сьвет! Супакойцеся – і мір да вас прыйдзе!”

(Спадар:) “Мы славяне добра разумеем, што ваша перадача, як дзьве кроплі вады падобная на чырвоны мухамор: прыгожа па форме, але ядавіта па зьместу. Мы гэта ўсё ўлічваем”.

(Банкевіч, Менск:) “Хачу задаць пытаньне спадару Лябедзьку. Вы актыўна ўдзельнічалі ў выбарчай кампаніі першага прэзыдэнта Беларусі. Потым вы падпісалі 18.11.96 просьбу аб уключэньні ў павестку дня чарговая сэсіі Вярхоўнага Савету аб далейшай інтэграцыі Беларусі і Расеі разам з Валерам Шчыкіным і сваім паплечнікам Аляксандрам Дабравольскім. Шкода гэтых двух учынкаў безумоўна будзе ацэнена гісторыяй Беларусі. А цяпер вы ўзначальваеце нацыянальны камітэт у аб’яднанай апазыцыі. Але незразумела, якой нацыі? Вашых партыйных сьцягоў я не заўважыў 25-га сакавіка ў сквэры Янкі Купалы. А чаго варты ваш водгук “Разам з Расеяй у Эўропу!” Ці былі іншыя моманты, калі вы сапраўды былі шчырымі перад Беларусьсю і яе народам?”

(Спадар:) “Вы вельмі добра робіце, што ўключаеце ў эфір званкі лукашыстаў, дзе праяўляецца іх разбуральная сутнасьць. Галоўнае для іх забараніць, пасадзіць, разагнаць. Мне здаецца, што гэтыя людзі за сваё жыцьцё нічога не дамагліся, таму і засталася толькі злосьць ды помста да ўсіх і ўсяго. Гэтыя спадары Шарыкавы толькі і чакаюць каманды Швондзера – на каго ім яшчэ пабрахаць?”

(Уладзіслаў:) “Прыхільнікі Лукашэнкі не знаходзяць іншых лепшых аргумэнтаў, чым абвінаваціць апазыцыянэраў, што тыя нічога ня робяць, а трэба, маўляў, ехаць у калгас, працаваць. Праца, у іхным разуменьні, – гэта найвялікшае дабро. А вось Хрыстос сказаў інакш: “Не клапаціцеся для душы вашай, што вам есьці і што піць, для цела вашага – што апрануцца. Душа ці ня большая за ежу і цела за вопратку. Паглядзіце на птушак нябесных. Яны ня сеюць, ня жнуць, не зьбіраюць у гумны. І Айцец ваш нябесны сілкуе іх. Ці вы не зашмат лепшыя за іх? І пра вопратку што клапоціцеся. (…) І так не кажыце, што нам есьці ці што піць ці ў што апрануцца, таму што ўсяго гэтага шукаюць паганцы. І таму што і Айцец ваш нябесны ведае, што вы маеце патрэбу ў гэтым. Шукайце перад усім уладарства божага і праўды ягонай – і гэта ўсё прыкладзецца вам”.

Прыхільнікі пераменаў жадаюць свабоды для ўсіх. Прыхільнікі Лукашэнкі жадаюць працы для прыхільнікаў пераменаў. Не жадай іншаму тое, што не хацеў бы сабе. Прыхільнікі пераменаў – яны ж прыхільнік ўладарства божага атрымаюць свабоду ўдвая. А прыхільнікі ўладарства Лукашэнкі атрымаюць прымусовую працу ўдвая. Калі ёсьць зло, то зьявіцца і дабро. Трэба крыху пачакаць”.

(Лявон Цімохін:) “Паважаная Радыё Свабода! Сёньня зь вялізарным задавальненьнем і нейкай узьнёсласьцю праслухаў перадачу Сяргея Дубаўца “Вострая брама”. Такое пачуцьцё заўсёды, калі слухаеш гэтую, менавіта гэтую перадачу. І падумалася, а што б калі вы, дарагія фундатары Радыё Свабоды, зрабілі спэцыяльную радыёстанцыю, якая б так і называлася “Вострая брама”, дзе б агульная чалавечая каштоўнасьць мелі б свой велізарны прыярытэт перад усім іншым, што існуе ў сьвеце і чаго так не хапае для Беларусі. Напэўна, гэтая радыёстанцыя зрабіла б значна больш таго, што можа зрабіць любая іншая крыніца інфармацыі. Падумайце над гэтым. З задавальненьнем будзем слухаць і Сяргея Дубаўца, і Зьміцера Бартосіка, і многіх іншых, якія клапоцяцца аб вечным, жывым, беларускім духоўным асяродзьдзем, якое можа даць шанец на будучыню нашай краіны і нашага народу”.

(Яблонскі, Маладэчна:) “У “Вострай браме” Сяргей Дубавец узьняў пытаньне аб канфлікце пакаленьняў. Я не з усім, што гаварылася, згодны. Мне 57 год, а я хачу перамен ня менш, як і ўсе нашы маладыя змагары. І на маю думку, нямала людзей старэйшага ўзросту жадаюць жыць у дэмакратыі вольна і свабодна. У нас у Беларусі менавіта кожны чалавек сталага ўзросту хворы на нейкія хваробы. Яны б проста фізычна не вытрымалі б ноччу ды такім холадам, зьляглі б. Прыйшлося б хуткую дапамогу на плошчу выклікаць. Па-другое, мітынгі трэба ў выходныя і з раніцы рабіць. Я ўпэўнены, што будуць і старыя на плошчы. Я вельмі прашу, не скідайце нас з уліку тых, каму абрыдла строем хадзіць у сьветлае будучае і жыць як у курыным інкубатары. Прабачце мяне за такія рэчы”.

(Уладзімер:) “Наконт пытаньня Сяргей Дубаўца, што б магло б адбыцца на плошчы, калі б там сабралася вельмі шмат людзей. Па-першае, у мяне ўзьнікае другое пытаньне. Ці ўяўляюць кабінэтныя тэарэтыкі ад апазыцыі ўмовы на той плошчы 19-га сакавіка? Што б сталася з тымі людзьмі, бо яны незагартаваныя. А пратрымаць незагартаваных людзей цэлую ноч у мароз – што б сталася з тымі людзьмі на наступную раніцу? Колькі б яны маглі б пратрымацца? На маю думку, людзі проста ня ведаюць, у якіх умовах прыходзіцца дзейнічаць шараговым апазыцыянэрам. І другі момант. Я і мае аднадумцы займаемся гартаваньнем і дакладна ведаем, як холад уплывае на незагартаваны чалавечы арганізм.

Вось уявіце сабе, на плошчы зьбіраюцца 50 тысяч. Тыя людзі, што сабраліся б, былі б адарваныя ад крамаў, ад харчаваньня – ад усяго. У выніку гэтыя б людзі проста б захварэлі за некалькі дзён. Такія акцыі трэба рабіць толькі тады, калі яны падрыхтаваныя. І рыхтавацца трэба за месяц, а не за тыдзень. Таму трэба больш разумна плянаваць свае дзеяньні, сыходзячы з абставінаў”.

(Спадарыня:) “Паважаны Анатоль Лябедзька! Да вас зьвяртаюцца зь вялікай сымпатыяй і з павагай. Часта мы вядзем размову, спачуваем вам ва ўсім. Адкажыце, як далучыцца да вашай партыі ці суполкі, што трэба зрабіць? І колькі спачатку трэба чалавек, каб зарэгістравалі? Раскажыце падрабязьней, бо на вёсках ніхто ня ведае”.

(Канановіч Вольга:) “Добра, што Радыё Свабода не забывае тых вязьняў, што адсядзелі на Акрэсьціна на плошчы Каліноўскага 23-25-га сакавіка. Але зараз на Акрэсьціна адбывае тэрмін пакараньня 15 сутак намесьнік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі і яшчэ чацьвёра маладых людзей за пратэст супраць фальсыфікацыі выбараў. Прашу Радыё Свабода паведаміць і інфармаваць аб іх лёсе. Гэта акцыя адбылася 7-га красавіка перад інаўгурацыяй Лукашэнкі на той жа плошчы Каліноўскага”.

(Андрэй, Пінск:) “Сёньня ў вашай перадачы пачуў інфармацыю аб тым, што студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў дэманстрацыі ў час выбараў прэзыдэнта, у якасьці пакараньня накіроўваюць у сельскую мясцовасьць ці ў чарнобыльскія раёны. Сам гэты факт вельмі абурае мяне і, напэўна, многіх, бо да гэтага час у нас у дзяржаве афіцыйна сельская мясцовасьць і чарнобыльскія раёны ўспрымаюцца, дзе жывуць нейкія адкіды грамадзтва ці людзе нейкага трэцяга гатунку. Мне здаецца, пакуль у нашай улады такія адносіны да сельскага жыхара будуць, то наўрад ці наша краіна будзе называцца цывілізаванай дзяржавай”.

(Спадар:) “Хачу сказаць наконт санкцыяў невыязных для чыноўнікаў беларускіх. Сьпіс гэты вельмі малы, сьпіс павінен быць большы. Ён павінен ўключаць і супрацоўнікаў тэлебачаньня, газэт. Што тычыцца эканамічных санкцыяў. Яны могуць быць, але павінны быць накіраваныя толькі супраць тых фірмаў, якія належаць сямейным кланам беларускіх чыноўнікаў, якія нават, мусіць, і падаткі ніякія ня плацяць. Так што падумайце”.

(Юры, Ворша:) “Пара адыйсьці ад палітыкі неразумных саступак Лукашэнку. Добра, што выбары не прымаюць высокаразьвітыя дэмакратычныя краіны. Нагадаю аглядальнікам з усяго сьвету, якія кантралююць выбары прэзыдэнта ў Беларусі, а дакладней не прэзыдэнта, а спадара Лукашэнкі, бо трэцяга тэрміну няма. Паколькі ён выбіраецца адзіны, па гэтай прычыне ён нікому не дае справядліва правесьці выбары, таму яны заўсёды будуць фальсыфікаваныя.

19-га сакавіка наглядальнікаў не было, расьпісаўся за бюлетэнь. Кабета, якая давала бюлетэнь, убачыўшы, як я хаваю бюлетэнь, як закрычыць на ўсю залю: “Бюлетэнь забралі з сабой!” За мной пабеглі два міліцыянты, старшыня і намесьнік участковай камісіі і яшчэ два грамадзяніна, якія блякавалі на першым паверсе выхад на вуліцу. Яны пыталі, навошта я забраў бюлетэнь. Я адказаў, што іх гэта ня тычыцца і напомніў словы Лукашэнкі: “Не идите на выбары, всё равно обманут”. Усе ўгаворвалі, каб я прагаласаваў, і што яе, старшыню ўчастковай камісіі, звольняць з працы. Міліцыянты не адпускалі. Я сказаў, што буду скардзіцца ў пракуратуру. Увесь гэты час міліцыянты спрачаліся па мабільніку. Потым старшы міліцыянт паспрачаўся са старшынёй. Яна падышла да мяне і сказала, што я магу ісьці, папрасіла, каб я ня скардзіўся ў пракуратуру. Я паабяцаў, што ня буду. Усё гэта адбывалася хвілін 15. Пры выхадзе на ганку стаяла пяць хлопцаў, апранутыя аднолькава ў чорную вопратку. Вось так Лукашэнка робіць магутную і квітнеючую Беларусь, а выбары празрыстымі і сумленнымі”.

(Спадар:) “Лукашэнка плюнуў у твар кожнаму грамадзяніну Беларусі сваімі так званымі выбарамі. Ён пераступіў апошнюю мяжу. Сёньня ён зьбівае мірных людзей дубінкамі і нагамі, нягледзячы нават каго. Навошта ён абвясьціў гэты год Годам Маці? Вось як ён адносіцца да ўсіх жанчын. Паглядзіце, зь кім прыходзяць на выбары вядомыя палітыкі – з жонкамі і дзецьмі. А зь кім Лукашэнка? – са зграяй любімых мужчынаў. Людзі, якія маюць мазгі, ці будзеце вы гэта цярпець? А людзям, якія ня маюць мазгоў, кажу: Лукашэнка вас падмануў і будзе падманваць і далей, ён будзе зьбіваць таксама і вашых дзяцей”.

(Спадар:) “Я наконт вырабу іранскіх аўтамабіляў. Лічу, што гэта толькі шырма для нейкіх цёмных справаў. Сыходзячы з гэтага і кошт на іх такі, што таксама падвяргае сумневу рэнтабэльнасьць гэтай вытворчасьці”.

(Спадар:) “У Лукашэнкі ёсьць яго ахова, АМАП, спэцназ. Яны ходзяць у чорных камбінэзонах. Але хто гэтыя людзі? Ня могуць жа бацькі беларусы сваіх дзяцей аддаць у гэтую службу! Я чуў, што ёсьць сярод іх крымінальнікі, якіх Лукашэнка амнісьціраваў. Ён кожны год амністыямі займаецца з тым разьлікам, што яны будуць на яго працаваць пад кіраўніцтвам Паўлючэнкі. І яны гатовыя на ўсё! Ці праўда гэта?”

(Спадар:) “Расейцы могуць зьвярнуцца ў Міжнародны суд па правам чалавека. А мы ня можам. Значыць, на нас Лукашэнка і яго ўлада налажылі санкцыі. Хай ён ня хоча ўступаць у гэтую арганізацыю, а мы тут пры чым? Хай яго заявы не прымаюць, але ж ад простых грамадзян павінны прымаць заявы. Дзе нам тады абараняць свае правы?”

(Спадар:) “Слухаю тэлебачаньне беларускае. Яно пачынаецца ў 7 гадзін зь беларускага гімну. У мяне такая прапанова, каб прамы эфір у 7 гадзін пачынаўся з нашага гімну на музыку Клеафаса Агінскага”.

(Спадар:) “Мяне не перастае абураць тэзы цяперашняй улады аб нейкай існуючай стабільнасьці. Стабільнасьці ў чым? У беспрасьветнай галечы ці безвыходнасьці, у паўзучай інфляцыі, у росьце коштаў на ўсё, у рэгулярным прэсаваньні апанэнтаў? Гэта стабільнасьць – могілкі, дзе выключна мітычная раскоша. Толькі людзі з рабскай псыхалёгіяй здольны ўспрымаць гэтую стабільнасьць як вышэйшае дасягненьне”.

(Спадар:) “Я наконт дэмакратычных выбараў. Лаўроў, міністар замежных справаў Расеі, гутарыў з кімсьці з Эўразьвязу, які сказаў, што ў Беларусі не вытрымалі стандарты выбарчай кампаніі. Лаўроў запытаў: “А якія стандарты? Дзе яны існуюць? Пакажыце мне”.

А вось цяпер глядзім самую дэмакратычную эўрапейскую краіну Італію. Прайшлі выбары, якімі кіраваў і падлікі вёў міністар унутраных справаў ўраду Берлусконі. А цяпер Берлусконі ўсё робіць, каб даказаць, што выбары былі несправядлівыя, што няправільна падлічвалі. Хаця адміністратыўны рэсурс быў у яго! Што ён цяпер таксама каляровую будзе рыхтаваць супраць таго, каго выбралі? Вось вам, калі ласка, узор заходніх выбараў!”
XS
SM
MD
LG