Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы сустрэўся з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сілаў


Тацяна Поклад, Вільня Сёньня ў Вільні адбылася сустрэча прэзыдэнта Літвы Валдаса Адамкуса з удзельнікамі акцыяў пратэсту на Кастрычніцкай плошчы, а таксама з Ірынай Казулінай, жонкай былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна, і старшынём Аб''яднанай Грамадзянскай Партыі Анатолем Лябедзькам. Валдас Адамкус падкрэсьліў, што Літва павінна заняць прагматычную пазыцыю і зрабіць усё магчымае, каб беларускае пытаньне было сталай часткай парадку дня у аб''яднанай Эўропе.

Прэзыдэнт Літвы падтрымаў ініцыятыву стварэньня міжнароднага грамадзкага суду над беларускім рэжымам і ідэалёгіяй лукашызму. Валдас Адамкус падкрэсьліў таксама, што трэба ізаляваць Лукашэнку, але не беларускі народ, трэба адкрываць дзьверы у Эўропу для грамадзянаў Беларусі.

Ірына Казуліна сказала у інтэрвію Літоўскаму нацыянальнай тэлевізіі пасьля сустрэчы:

(Казуліна:) “З Літвы мы адчуваем падтрымку у цяперашні момант, і да выбараў і пасьля. Літоўская амбасада адна з першых адгукнулася на мой зварот пасьля арышту Аляксандра Казуліна.”

Таксама сёньня у літоўскім Інстытуце міжнародных дачыненьняў і паліталёгіі пры Віленскім унівэрсытэце адбылася сустрэча з непасрэднымі удзельнікамі акцыяў пратэсту на Кастрычніцкай плошчы у Менску, якія распавялі пра падзеі ў Беларусі і прадставілі свой крытычны погляд на кіраўніцтва з боку беларускай апазыцыі у часе вулічных акцыяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG