Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магчымы продаж ракетных комплексаў С-300 у Іран – камэнтары зь Менску


Радыё Свабода Як камэнтуюць у Менску інфармацыю тыднёвіка “Jane’s Defense Weekly” пра магчымасьць паставак Беларусьсю ў Іран закупленых у Расеі ракетных комплексаў?

Былы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Андрэй Саньнікаў зважае, што “Jane’s” — вельмі аўтарытэтнае выданьне ў справах гандлю зброяй. І ставіцца да гэтай інфармацыі трэба сур’ёзна.

(Саньнікаў: ) “Што тычыцца таго, чаму ідуць на такія дзеяньні, якія не адпавядаюць міжнародным дамоўленасьцям, таму што гэта аднолькавыя рэжымы — і гэта відавочна, што аднолькавыя рэжымы гуртуюцца, і менавіта яны ствараюць небясьпеку… І тое, што Беларусь выкарыстоўваецца Расеяй, таму што Расея ўдзельнічае ў гэтых дамоўленасьцях, а Беларусь не ва ўсіх. Гэта цалкам верагодна, што вось такія схемы могуць быць апрацаваныя з дапамогай Беларусі, каб Расея і праз такія магчымасьці ўплывала на тыя ці іншыя працэсы ў сьвеце”.

Прэс-сакратар беларускага Міністэрства замежных справаў Андрэй Папоў ад камэнтароў адмовіўся:

(Папоў: ) “Нічога наконт гэтага ня чуў. Мне здаецца, гэтае пытаньне больш слушна было б накіраваць Міністэрству абароны. Мне асабіста нічога на гэты конт невядома. Мы па артыкулах не працуем. Калі ёсьць сур''ёзная такая пастаноўка пытаньня, мы працуем. А так, навошта?”

Гл.таксама • Амэрыканскія экспэрты: Беларусь можа прадаць Ірану ракеты С-300
XS
SM
MD
LG