Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакату Леванеўскага не даюць азнаёміцца з матэрыяламі справы


Радыё Свабода Адвакату Валера Леванеўскага не дазволілі азнаёміцца з матэрыяламі турэмнай справы падабароннага. Адвакат Аляксандар Бярылаў цікавіўся гэтымі матэрыяламі, каб абскардзіць спагнаньні, якія наклалі на Валера Леванеўскага ў Івацэвіцкай калёніі.

“Права абскардзіць спагнаньні закон дае, але рэалізаваць яго фактычна немагчыма”, — пракамэнтаваў адвакат дзеяньні адміністрацыі Івацэвіцкай калёніі.

У калёніі Валера Леванеўскага некалькі разоў каралі нібыта за парушэньні дысцыпліны. З-за гэтых пакараньняў яму адмовілі ў датэрміновым вызваленьні. Палітык лічыць, што яму помсьцілі за скаргі на адміністрацыю, якія ён пісаў у вышэйшыя ўстановы. Раней суды адмовіліся разглядаць скаргі Леванеўскага, палічыўшы іх “непадсуднымі”.

Нагадаем, лідэр гарадзенскіх прадпрымальнікаў асуджаны на 2 гады за паклёп на прэзыдэнта. Тэрмін пакараньня Валера Леванеўскага заканчваецца ў траўні 2006 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG