Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У.Канаплёў прагназуе, што дэпутаты зацьвердзяць Сідорскага прэм’ерам


Уладзімер Глод, Менск Сёньня сьпікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў у размове з журналістамі выказаў думку, што дэпутаты прагаласуюць за абраньне Сяргея Сідорскага кіраўніком беларускага ўраду.

Спадар Канаплёў адзначыў, што “праблемных момантаў у нас зь ім практычна ніколі не ўзьнікала”.

Сёньня а 15-й гадзіне Сяргей Сідорскі сустрэнецца з дэпутатамі, а ў панядзелак 17 красавіка пройдзе нечарговае паседжаньне Палаты, на якім разгледзяць кандыдатуру кіраўніка беларускага ўраду.

Згодна зь дзейнай канстытуцыяй, калі Палата дасьць згоду на прызначэньне Сяргея Сідорскага, прэзыдэнт мае права адразу падпісаць адпаведны ўказ.
XS
SM
MD
LG