Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міхаіл Марыніч – на волі


Радыё Свабода Раніцай 14 красавіка на волю выйшаў Міхаіл Марыніч, былы міністар зьнешнеэканамічных сувязяў і амбасадар у Латвіі, вядомы таксама сваёй апазыцыйнай дзейнасьцю. За брамай менскай калёніі Міхаіла Марыніча сустрэла ягоная жонка.

Міхаіл Марыніч адбыў за кратамі амаль два гады. Ён быў асуджаны за крадзеж кампутараў ва няўрадавай арганізацыі, але ніколі не прызнаваў сябе вінаватым і заяўляў пра палітычны перасьлед.

Як заявілі сваякі палітыка са спасылкай на крыніцы ў калёніі, быў “загад вызваліць Марыніча не раней за прэзыдэнцкія выбары”.

У турме Міхаіл Марыніч перанёс інсульт і атрымаў цяжкае захворваньне вачэй.

Гл.таксама • Першае інтэрвію М.Марыніча пасьля выхаду з турмы
XS
SM
MD
LG