Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Народная Воля": "За што Эўропа так ўпадабала Мілінкевіча?"


Радыё Свабода Агляд незалежнага друку 14 красавіка

"Народная Воля" у пятніцу публікуе артыкул "Дыпляматычны накдаўн, або Чаму беларускiя амбасадары пачуваюцца як на рынгу". Апазiцыйны лiдэр Аляксандр Мiлiнкевiч за лiчаныя тыднi пасля выбараў меў у Еўропе цi не болей прэстыжных палiтычных сустрэч, чым прэзыдэнт Беларусi за 12 гадоў кiраваньня. Назаўтра ж пасля таго, як Мiлiнкевiча прыняў польскi прэзыдэнт Лех Качыньскi, з Варшавы адклiкалi “дзеля кансультацыяў” амбасадара Паўла Латушку. Мiлiнкевiч сустрэўся пасьля выбараў яшчэ i з двума канцлерамi — аўстрыякам Шусэлем ды немкаю Мэркель. Яго вiталi авацыяй на сэсii Эўрапарлямэнту ў Страсбуры. I чаго яны так упадабалi Мiлiнкевiча? Эўропа шануе не цемрашальства, а цывiлiзаванасьць i дэмакратычныя погляды, сьцьвярджае "Народная Воля".

Пінскі "Мясцовы час" некалькі матэрыялаў прысьвячае праблемам адукацыі. Першы артыкул называецца "Рука ўлады ў кішэні настаўніка". Пінск - адзіны горад на ўсю краіну, дзе настаўнікам, якая вучацца ў ВНУ завочна, гарадзкі аддзел адукацыі адмаўляе ў аплаце дадатковага адпачынку, і наагул ня хоча прадастаўляць настаўнікам адпачынкі для здачы сэсій. Пра новабудоўлю ў Пінску -- Віктар Ярашук.

(Ярашук: ) "Ужо больш за паўгады будуецца Палескі ўнівэрсытэт. 5 красавіка Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ. У аўральным парадку ідзе праца. Праца вядзецца ў такім тэмпе, што самі будаўнікі кажуць: праз месяц-два пасьля таго, як яны здадуць гэтыя аб''екты, ім шмат чаго прыйдзецца перарабляць".

Слуцкі "Інфа-кур''ер" распавядае пра незвычайную прысягу 30-ці рэзэрвістаў, якія былі прызваныя на вайсковыя зборы. Раней яны прысягалі на вернасьць Савецкаму Саюзу, а цяпер - народу Беларусі. Самаму старэйшаму рэзэрвісту - 47 гадоў.

"Витебский курьер" распавядае дзіўную гісторыю пра Паўла Севярынца. Замест чатырох сутак адпачынку палітвязьню дазволілі пагуляць круху больш за суткі. З палудня 7 красавіка да заканчэньня трансляцыі інаўгурацыі Лукашэнкі 8 красавіка ён сядзеў у бараку з двума міліцыянтамі. Хутчэй за ўсё, інаўгурацыя і паслужыла прычынай сапсаванага адпачынку, мяркуе газэта. Затое Павал атрымаў павышэньне па службе: цяпер ён працуе не сучкарубам на лесапавале, а стропальшчыкам на чыгуначнай станцыі.
XS
SM
MD
LG