Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"...Напрыклад, калі слухач патэлефанаваў вам 20-30 разоў, то ён павінен атрымаць прыз..."


Радыё Свабода Водгукі слухачоў за 13 красавіка. Кожны дзень з 21:00 да 09:00 вы можаце патэлефанаваць па менскім нумары 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.

(Спадарыня:) “Маё дарагое Радыё Свабода! Зь любоў да тваёй праўдзівай інфармацыі, сьпяшаюся паведаміць. Сёньня ў нас быў сход, на якім прысутнічаў прадстаўнік з Горадні. Як толькі я пачала выступаць, нашае кіраўніцтва пачало крычаць: “Калі ж ты заткнесься? Калі ты замаўчыш? Калі спыніш казаць, як парушаюцца правы чалавека?”

(Мікола Стрэлінаў, Барысаў:) “Слухаю ваша радыё, вы так прыгожа кажаце, што лукашысты нічога не дапамагаюць Мілінкевічу. Дык лукашысты працуюць, а мілінкевічы бастуюць: вывелі дзяцей на плошчу, дзеці ў школу ня ходзяць, у інстытуты, на працу людзі ня ходзяць, іх звальняюць. Ці так можна жыць? Вясна ідзе – працаваць трэба. Вось мы толькі што з поля прыйшлі, пасяўная ідзе. Мы ж працуем! А вашыя людзі што, на плошчы сядзяць? Самі не працуюць і іншым не даюць. Так і лета пройдзе, восень прыйдзе, а яны што зноў па вуліцах будуць хадзіць? Трэба ж працаваць!”

(Жэрдзеў Анатоль:) “Меркаваньне для Сяргея Дубаўца. Яго перадачы “Вострая брама”. Была перадача наконт канфлікту пакаленьняў, дык у мяне ўзьнікла думка, што гэтую перадачу трэба разьвярнуць у іншай плоскасьці – адрыў пакаленьняў старэйшых ад маладых. Гэты адрыў ідзе вось па якімі лініям. Першая: тое, што бацькі адарваныя ад выхаваньня дзяцей, бо палова людзей выхоўваецца бяз бацькі, сем’я ў разводзе. Такім чынам бацька пазбаўлены магчымасьці паўплываць на выхаваньне дзіцяці. Другі ракурс: адрыў тых жа дзяцей ад маці, бо маці вымушана, паколькі яна адна выхоўвае дзіця, аддаваць яго ў дзіцячы садок, а сама бегчы на працу. Пры чым дзяржава спэцыяльна так робіць, бо кошт утрыманьня дзіцяці ў дзіцячым садку часам большы за заробак гэтай маці. Але дзяржава ведае гэта і спэцыяльна робіць так, каб маці аддала дзіцяці на выхаваньне лукашыстам. Вось так і атрымліваецца, што дзеці адарваныя ад старэйшага пакаленьня. Думаю, гэтую тэму можна пашырыць яшчэ больш.

Калі дзіця трапляе ў дзіцячы садок, то хутка ён разумее, што ў яго ёсьць начальнік – гэта нянечка, выхавацелька, і ён павінен прыстасоўвацца, бо інакш будуць праблемы. Вакол яго дзеці, і ён ад гэтых дзяцей таксама шмат чаму набярэцца. Пасьля дзіцячага садку ён трапляе ў школу, дзе гэта ўсё працягваецца ў больш дасканалым відзе – выцясьненьне з чалавека чалавека, фарміраваньне раба. А дзеці мужчынскага полу пасьля школы трапляюць у армію, дзе працягваецца ўсё тое пад назвай ваенная дысцыпліна, у склад якой уваходзіць такая форма кіраваньня як “дзедаўшчына”, якая не зьнішчаецца з жыцьця арміі, бо яна выгадна і дзяржаве, і генэралам, і палкоўнікам, якія выкарыстоўваюць салдата як раба”.

(Віктар Бутто:) “Мяне турбуе, чаму ў сьпіс невыязных не ўключаныя судзьдзі. Гэта ж з-за іх фальсыфікацыя і адбывалася, бо яны бязьдзейнічалі, злоўжывалі судовым становішчам – правасудзьдзе адсутнічала. Таму мне не зразумела гэта”.

(Анастас Семяновіч:) “Сёньня паглядзеў умовы конкурсу. Канечне, добрая справа, але для вашых 90% слухачоў – гэта нерэальны конкурс. Фотакарэспандэнты – гэта лічаныя людзі.

Я прапаноўваю, каб для вашых слухачоў зрабілі іншы конкурс. Напрыклад, калі слухач патэлефанаваў вам 20-30 разоў, то ён павінен атрымаць прыз. Па конкурс “Настрой на Свабоду” ёсьць таксама пытаньні. Падумайце наконт конкурсу для нас, слухачоў”.

(Спадарыня:) “Гэта толькі зараз чыноўнікі кажуць, што ім усё роўна. Казаць можна, што заўгодна. На самой справе дзеля чаго яны караскаліся па гэтай службовай лесьвіцы чыноўнікаў? – Каб карыстацца гэтымі льготамі, свабодна выяжджаць разам зь сем’ямі. Так што казаць можна, што заўгодна, а на самой справе сорамна ім”.

(Спадар:) “Я вам расказваў, якая фармальнасьць адбываецца ў нашай ахове здароўя. Вось вы самі прыклад прывялі, як захварэў дальнабойшчык, як яго мурыжылі, пакуль ён не памёр. Вось пра што трэба казаць.

Ці вось ужо колькі часу ня могуць мне лекі выдаць, якія дзяржава кажа, што павінны бясплатна даваць. Цягалі, зацягалі. А па радыё і тэлебачаньню расказваюць, якія сродкі ўкладаюць, якія прыборы атрымліваюць. Гэта ўсё добра, але ж за гэтым стаяць людзі бяздарныя, фармалісты, дзікія людзі. Чыноўнікі звычайныя сталі, а не ўрачы!”

(Спадар:) “Хачу праз вашу радыёстанцыю зьвярнуцца да Анатоля Куліка. Толя, кінь галадаць! Дзеля чаго ты гэта робіш? Загубіш ты сваё маладое здароўе, нікому ты непатрэбны будзеш! Табе ні Мілінкевія, ніхто іншы не дапаможа! Нікому абсалютна да цябе ня будзе ніякай справы. Так што падумай аб сваёй нікому непатрэбнай галадоўцы”.

(Лявон Валуй:) “Хачу задаць пытаньне да рэдакцыі Радыё Свабода. Чаму з такой упартасьцю збор рускіх нацыстаў у Менску называецца славянскім саборам?”

(Спадар:) “Пакуль яшчэ не закрылі гэты канал, хачу выказаць сваю думку.

Санкцыі толькі паказалі чыноўнікаў, ад якіх залежылі выбары, і маюць выхаваўчае дзеяньне. Кожны хоча казацца справядлівым, чэсным. Паказаць можна толькі тады, калі да ўлады прыйдуць сумленныя, справядлівыя кіраўнікі. У нас яшчэ не пакаралі вінаватых у зьдзеках з народу з часоў савецкай улады. Ды і кіруюць іх нашчадкі. А сталіністы, якія зьдзекаваліся зь людзей, з падаткаў гэтых людзей атрымліваюць пэрсанальныя пэнсіі і паказваюць, якія яны заслужаныя і паважаныя. Так і гэтыя за заробак, пасаду, умовы жыцьця, яны прадалі сумленьне і маюць надзею, што ня будзе адплаты. Але, можа, і прыйдуць сумленныя людзі да ўлады”.

(Анастас Семяновіч:) “Шаноўны спадар Анатоль Лябедзька! У мяне да вас вялікая просьба. Вам сваім аўтарытэтам трэба ўпэўніць казулінцаў, што павінна быць адна каманда, і ўсе мерапрыемствы праводзіць ад імя Алеся Мілінкевіча. Сваё самалюбства ён павінен адкінуць. Калі будзе адлучаны Лукашэнка – тады іншае пытаньне”.

(Спадар:) “Пракурор папярэдзіў Людмілу Гразнову, каб яна не казала, што выбары фальсыфікаваныя. Маўляў, яна павінна мець доказы. Доказы ж ёсьць! АБСЭ, Савет Эўропы прызналі выбары несапраўднымі. Хай пракурор абвергне, хай пакажа доказы, што выбары прайшлі добра. А нам затыкаць рот пракурор ня мае права”.

(Спадар:) “Хачу паўтарыць пытаньне аднаго слухача “Свабоды”, якія застаўся без адказу. Чаму Аляксандар Мілінкевіч ў дні, калі сотні людзей сядзелі на Акрэсьціна, не застаўся ў Менску хаця б для маральнай падтрымкі гэтых людзей, а аддаў перавагу замежнаму турнэ?

І другое пытаньне. Чаму сёньня Мілінкевіч не паехаў у Страсбур на паседжаньне ПАСЭ, спасылаючыся на тое, што яму трэба ехаць у Вільню? Чым віленскай паездка важней, чым слуханьне беларускага пытаньня ў Страсбуры?”
XS
SM
MD
LG