Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзкія актывісты правялі акцыю добраўпарадкаваньня Наваполацку


Радыё Свабода Сёньня грамадзкія актывісты Наваполацку правялі вясновую акцыю добраўпарадкаваньня гарадзкой тэрыторыі. Больш як дваццаць грамадоўцаў і народнафронтаўцаў прыйшлі з рыдлёўкамі ў двор наваполацкага Дзяцячага дому, дзе, па ўзгадненьню з дырэкцыяй, прыбіралі стары асфальт і рыхтавалі пляцоўкі для кветнікаў.

Паводле старшыні гарадзкой партыйнай арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады Антона Ясіновіча, гэтым чынам дэмакраты паказалі, што яны ня толькі дамагаюцца зьмены палітычнага клімату ў краіне, але й рупяцца пра чысьціню роднага гораду. Бліжэйшым часам падобныя акцыі плянуецца зрабіць масавымі і рэгулярнымі.
XS
SM
MD
LG