Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тадэвуш Івіньскі камэнтуе вынікі дэбатаў у ПАРЭ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Прадстаўнік польскага Сэйму ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ), былы намесьнік старшыні гэтай арганізацыі і былы кіраўнік дэлегацыі ПАРЭ ў Беларусі прафэсар Тадэвуш Івінські заявіў Радыё Свабода, што лічыць вельмі важным тое, што ПАРЭ таксама згодная, што трэба заясродзіць увагу на дапамозе, сярод іншага, беларускай моладзі.

(Івінські: ) “Дэбаты ў ПАРЭ былі цікавымі. Пазыцыя Расеі была іншай, але папраўкі расейскіх дэпутатаў не былі прынятыя. ПАРЭ далучылася да голасу іншых эўрапйескіх структураў, якія прызнаюць прэзыдэнцкія выбары недэмакратычнымі.

Я патрабаваў гэтага, і я рады, што ПАРЭ хоча дапамагчы беларускім студэнтам і зьмягчыць візавы рэжым для прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці – гэта найлепшы шлях, каб узмацніць гэтую супольнасьць.

Важна таксама, што ПАРЭ заклікае, каб ў наступным месяцы, калі ў гэтай арганізацыі будзе старшыняваць Расея, былі знойдзеныя такія магчымасьці дыялёгу зь беларусімі ўладамі, каб Менск пачаў прытрымлівацца стандартаў Эўрапейскага Зьвязу”.
XS
SM
MD
LG