Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Хадановіч пра забарону выступаў: "Гэты міністар нарваўся"


Міхась Скобла, Менск Своеасаблівы флэш-моб быў нядаўна зладжаны ў Саюзе беларускіх пісьменьнікаў, куды адной ратай былі прынятыя ажно 55 новых сяброў. Але ж міністар адукацыі адмысловым лістом забараніў сябрам гэтага Саюзу выступаць ва ўстановах адукацыі.

Забарону камэнтуе паэт Андрэй Хадановіч:

(Хадановіч: ) “Гэты міністар сам нарваўся. Іосіф Бродзкі калісьці вельмі мудра заўважыў: маўляў, пакуль улада не чапае літаратараў, літаратары таксама ня лезуць у палітыку. Як толькі палітыка лезе ў іхныя справы, яны плацяць той самай манэтай. Як толькі нейкія мярзотнікі будуць псаваць мае літаратурныя кантакты зь людзьмі, якім цікава са мною сустракацца, я пакідаю за сабой поўнае права шукаць абыходных шляхоў да сваіх слухачоў. Вы забараняеце мне сустракацца з 500 студэнтамі ў аўдыторыі? Калі ласка, я буду зьвяртацца да 5, 10, 20 слухачоў на мітынгах, на акцыях пратэсту”. (Чытаць поўны тэкст перадачы "Дом літаратара")
XS
SM
MD
LG