Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Берасьце: звольнілі з працы кіраўніка гарадзкога штабу А.Казуліна


Радыё Свабода Валянцін Лазарэнкаў да апошняга часу працаваў выкладчыкам Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту й адначасова кіраваў суполкай Свабоднага прафсаюзу гэтай установы.

На загад рэктара ўнівэрсытэту Мечыслава Часноўскага спадар Лазарэнкаў звольнены “за амаральны паступак, несумяшчальны з пэдагагічнай дзейнасьцю”. Фармальнай падставай да звальненьня стала тое, што падчас выбарчай кампаніі (Валянцін Лазарэнкаў браў у ёй удзел у якасьці кіраўніка гарадзкога штабу Казуліна) выкладчыка Берасьцейскага ўнівэрсытэту затрымалі паводле абвінавачаньня ў дробным хуліганстве. Спадар Лазарэнкаў правёў пад арыштам 7 сутак.

Пры атрыманьні загаду пра звальненьне Валянцін Лазарэнкаў зрабіў пісьмовую заўвагу, што ня згодны з прыведзенай фармулёўкай. Актывіст выбарчай кампаніі лічыць, што ягоны арышт палітычна матываваны і не зьвязаны з прафэсійнай дзейнасьцю выкладчыка вышэйшай навучальнай установы.
XS
SM
MD
LG