Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтуховіч – зноў за кратамі (фота)


Радыё Свабода Сёньня прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча даставілі ў гарадзенскі суд з Ваўкавыску, дзе ён адбываў пяць сутак адміністрацыйнага арышту.

Судзьдзя Кастрычніцкага раённага суду Горадні Мікалай Рачынскі зьмяніў яму меру стрыманьня – з хатняга арышту на ўтрыманьне пад вартай.

Аўтуховіч будзе знаходзіцца ў Гарадзенскай турме. Суд зрабіў перапынак на два тыдні, да 27 га красавіка, каб Мікалай Аўтуховіч мог азнаёміцца з матэрыяламі справы.







Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
XS
SM
MD
LG