Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалая Разумава трымаюць у шпіталі ў Навінках


Уладзімер Глод, Менск Мікалай Разумаў – колішні рабочы лідэр з Воршы – ужо некалькі дзён знаходзіцца ў Рэспубліканскім псыхічным клінічным шпіталі ў Навінках, куды яго прывезьлі для правядзеньня псыхіятрычнай экспэртызы. Пра гэта нашаму радыё паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Паводле Стэфановіча, супраць Мікалая Разумава ў Воршы заведзена крымінальная справа за паклёп на Аляксандра Лукашэнку: Разумаў нібыта 24 сакавіка падчас сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з выбарнікамі заявіў пра тое, што кіраўнік дзяржавы прычынны да забойства Юр’я Захаранкі і Віктара Ганчара.

Сёньня зь юрыстам Паўлам Сапёлкам (дарэчы, адвакатам былой студэнткі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту Тацяны Хомы) заключана дамоўленасьць аб ягоным удзеле ў справе Мікалая Разумава.

Гл. таксама • Ворша: колішняга рабочага лідэра вінавацяць у паклёпе на Лукашэнку
XS
SM
MD
LG