Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Лагвінец: візавая забарона – даволі сымбалічны крок


Радыё Свабода Забарону на ўезд у Эўразьвяз беларускіх чыноўнікаў камэнтуе палітоляг Алесь Лагвінец:

(Лагвінец: ) “Відавочна, што гэта ў нейкай ступені сымбалічны крок. Таму што гэтыя чыноўнікі, якія трапілі ў сьпіс, моцна скансалідаваныя вакол свайго кіраўніка. Таму гэтыя санкцыі наўрад ці паспрыяюць большай кансалідацыі. Але шмат якія чыноўнікі пасьпяшаліся паглядзець інфармацыйныя інтэрнэт-сайты і былі вельмі рады, калі ня ўбачылі там свайго прозьвішча. Сэнс гэтага рашэньня ў тым, каб паінфармаваць беларускае грамадзтва, што заходнія палітыкі сочаць за беларускай сытуацыяй і ня будуць пакідаць без увагі цынічнага ігнараваньня беларускімі чыноўнікамі базавых правоў і прынцыпаў, на якіх будуецца эўрапейская цывілізацыя”. (Чытаць увесь тэкст перадачы "Экспэртыза Свабоды")

Гл.таксама • Эўразьвяз зацьвердзіў сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Зьвязу • Э.Зінгерыс: "31 чалавек – гэта, вядома, не дастаткова" • Віцэ-сьпікер Эўрапарлямэнту: "гэты сьпіс занадта кароткі" • Швайцарыя таксама забараняе ўезд беларускім чыноўнікам
XS
SM
MD
LG