Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тамара Віньнікава: “У сыстэме камэрцыйных банкаў мая зьнешнасьць пачала працаваць на мяне” (1996)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага - 12 красавіка. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Беларуская справа”, 1926 год:

“Чытае іншы раз беларус сваю родную газэту. Прычытваець ён кожны радок па некалькі разоў. Мыліцца, каб сьцяміць, аб чым пішуць; незразумеўшы чаго, ён шукае інтэлігента, які бы яму аб палітыцы растлумачыў. Убачыўшы беларускую газэту ў руках беларуса, інтэлігент-здраднік ніколі не скажа праўды, адно настрашыць селяніна турмою за газэту… бо яна аб такім інтэлігенту праўду кажа”.

“Беларуская крыніца”, 1936 год:

“Газэты падаюць, што ў Маскве здарыўся наступны характэрны выпадак: ад нейкага часу нехта пачаў упрыгожваць вянкамі і кветкамі могілкі белагвардзейцаў. Хутка спасьцераглі гэта маскоўскія савецкія ўлады і пільна пачалі сачыць белагвардзейскія могілкі. У канцы ўдалося ім арыштаваць некалькі асоб, якія ўпрыгожвалі гэтыя могілкі. Аказаліся імі б. афіцэры царскай арміі, каторыя ў кампартыі займалі высокія становішчы”.

“Имя”, 1996 год. Тамара Віньнікава:

“У сыстэме камэрцыйных банкаў мая зьнешнасьць пачала працаваць на мяне. Нават моцныя супернікі, гледзячы на прывабную жанчыну, заўсёды памыляюцца й прайграюць. Яны ня бачаць, што ўва мне прафэсіянала больш, чым жанчыны. Мужчыны дагэтуль памыляюцца, дзеляць нас на прыгожых і разумных і не дапускаюць спалучэньня гэтых дзьвюх якасьцяў. На гэтай памылцы й будуецца мая стратэгія ў перамовах з мужчынамі-партнэрамі”.
XS
SM
MD
LG