У эканамічным унівэрсытэце звычайна адлічваюць толькі студэнтаў, якія прапусьцілі больш за 30 гадзінаў за сэмэстар. Тацяна Хома прапусьціла 28 гадзінаў, але судзьдзя вырашыла, што гэтага дастаткова.
Адразу пасьля абвяшчэньня вэрдыкту Тацяна Хома сказала, што была гатовая да такога фіналу:
(Хома: ) “Я не магу сказаць, што я зьдзіўленая рашэньнем. Судзьдзя сказала, што я выключаная за пропускі заняткаў. Насамрэч мяне адлічылі не за пропускі, а за выезд за мяжу. Яна спасылаецца на прэзыдэнцкі дэкрэт, на тое, што я пра яго ведала і мусіла браць дазвол. Але ж судзьдзя сама казала, што дэкрэт мяне ня тычыцца. Цяпер з адвакатам будзе складаць скаргу ў Менскі гарадзкі суд”.
Афіцыйны прадстаўнік эканамічнага ўнівэрсытэту Віктар Сьпіраў сёньня на судзе заявіў, што ўнівэрсытэт здымае сваю прапанову Тацяне аб магчымасьці ўзнаўленьні вучобы на платнай форме з наступнага году. Гэтае рашэньне ён тлумачыць так:
(Сьпіраў: ) “Пасьля таго, як учора ўвечары я знайшоў на Тацяніным асабістым інтэрнэт-блогу абразьлівыя выказваньні на мой адрас (хаця я яе асабіста зусім не абражаў), мы вырашылі, што яна абразіла ў маёй асобе ўвесь унівэрсытэт. Чаму? Таму што ў мяне ёсьць статус прадстаўніка нашай навучальнай установы”.
Былая студэнтка 4 курсу факультэту міжнародных эканамічных дачыненьняў Тацяна Хома адстойвала сваё права вучыцца ў Беларусі, якога яна цяпер пазбаўленая. Актывістка студэнцкага руху спрабавала праз суд даказаць, што яе выключэньне з унівэрсытэту 24 лістапада 2005 году незаконнае.