Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марыніча могуць вызваліць датэрмінова


Радыё Свабода 12 красавіка суд вырашыць пытаньне аб датэрміновым вызваленьні Міхаіла Марыніча. Усе патрэбныя дакумэнты на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне палітвязьня з калёніі накіраваныя ў суд Цэнтральнага раёну Менску. Гэта пацьвердзілі ў спэцаддзеле менскай калёніі УЖ-15, дзе трымаюць Міхаіла Марыніча.

“Яго вызваляць, як толькі адпаведнае рашэньне з суду даставяць у канцылярыю калёніі. Звычайна гэта адбываецца цягам двух-пяці дзён ад прыняцьця рашэньня”, — паведамілі Радыё Свабода ў калёніі.

12 красавіка Міхаіла Марыніча ў калёніі паспрабуе наведаць ягоны адвакат Валянціна Шаханцова, паведаміў сын палітвязьня Ігар Марыніч. Паводле яго, апошнія два тыдні не было новых зьвестак пра стан здароўя Міхаіла Марыніча, які напярэдадні праходзіў курс лячэньня ў турэмным шпіталі.

Нагадаем, Міхаіл Марыніч у калёніі перанёс інсульт. Палітыка арыштавалі ў красавіку 2004 году. Суд прызнаў яго вінаватым у крадзяжы кампутараў і пакараў 3,5 гадамі зьняволеньня, зь якіх год скасавалі па амністыі. Міхаіл Марыніч ніколі не прызнаваў сябе вінаватым і тлумачыў перасьлед палітычнымі матывамі. Многія міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі яго палітычным вязьнем.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG