Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Богдан Кліх: "Пакаранае павінна быць ня толькі плячо, але і далонь..."


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Старшыня дэлегацыі Эўрапейскага парлямэнту ў справах Беларусі Богдан Кліх заявіў радыё Свабода, што ён незадаволены санкцыямі, якія ўвёў Эўразьвяз у дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў, вінаватых ў фальшаваньні вынікаў выбараў і парушэньнях правоў чалавека.

(Кліх: ) “Я нездаволены тым, што здарылася і тут гаворка не ідзе пра колькасьць людзей, якія былі ўнесеныя ў сьпіс “неўязных”. Сэнс санкцыяў у тым, каб паказаць міжнароднай супольнасьці ня толькі тых, хто дае загады, але таксама тых, хто адказны за рэалізацыю гэтых антыдэмакратычных захадаў. Эўрапейскі парлямэнт схільны лічыць, што пакаранае павінна быць ня толькі плячо, але і далонь”.

Спадар Кліх заявіў таксама, што яму пакуль цяжка пракамэнтаваць пагрозы беларускага боку на адрас прадстаўнікоў краінаў Эўразьвязу, чые імёны Беларусь можа ўнесьці ў свой сьпіс “неўязных”.

(Кліх: ) “Пабачым, як гэта будзе выглядаць. Пакуль мне цяжка камэнтаваць нешта, што застаецца выключна пагрозай. Паглядзім як гэта будзе выконвацца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG