Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Л. Козік: "Чаму ты, сэр, прыняў такое рашэньне?"


Радыё Свабода Старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік зьбіраецца праз суд аспрэчваць забарону на ягоны ўезд у краіны Эўразьвязу. Спадар Козік паведаміў, што міжнародны аддзел Фэдэрацыі рыхтуе запыт у Эўразьвяз з просьбай даслаць афіцыйны дакумэнт – зь пячаткай, подпісамі і пазначэньнем, якія міністры галасавалі за візавыя санкцыі.

Потым старшыня ФПБ мае намер праз судовыя інстанцыі, у тым ліку міжнародныя, вырашаць пытаньне, “якое права меў Эўразьвяз умешвацца ў прафсаюзны рух краіны, парушаючы канвэнцыі Міжнароднай арганізацыі працы”. Паводле Козіка, ён не зьяўляецца чыноўнікам, у яго “няма адміністрацыйнага рэсурсу, каб паўплываць на выбары і іншыя працэсы ў дзяржаве”. “Я гэта проста так не пакіну. Буду пісаць лісты і пытаць, чаму ты, сэр, прыняў такое рашэньне,” – паведаміў старшыня ФПБ.
XS
SM
MD
LG