Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ПАРЭ запрошаныя Мілінкевіч і прадстаўнік Палаты прадстаўнікоў


Радыё Свабода Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы запрасіла на тэрміновыя дэбаты па сытуацыі ў Беларусі Аляксандра Мілінкевіча. Сёньня было таксама накіравана запрашэньне для ўдзелу ў пасяджэньні на імя старшыні Палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Ўладзімера Канаплёва. Аднак асамблея чакае, што для ўдзелу ў дэбатах паедзе прадстаўнік парлямэнта, які "здолее атрымаць візу на ўезд". Нагадаем, што спадар Канаплёў 10 красавіка быў унесены ў сьпіс беларускіх службовых асоб, якім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу.

Аляксандар Мілінкевіч і Ўладзімер Канаплёў напачатку гэтага году ўдзельнічалі ў пасяджэньні Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, прысьвечаным прэзыдэнцкім выбарам. Тады Канаплёў атрымаў асабістае запрашэньне.

Паводле старшыні расейскай дэлегацыі ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Канстанціна Касачова, тэма дэбатаў, якія адбудуцца ў чацьвер, на просьбу расейскай дэлегацыі была зьмененая: з назвы “Аб фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі” - на нэўтральную “Беларусь пасьля прэзыдэнцкіх выбараў”.
XS
SM
MD
LG