Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Кароль: “Ідэя панславізму абсалютна нежыцьцёвая”


Алесь Дашчынскі, Менск У працы славянскага сабору ўзяла ўдзел вялікая расейская дэлегацыя, у якую ўваходзілі, у прыватнасьці, дэпутаты Дзярждумы Генадзь Селязьнёў і Сяргей Глазьеў. Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ўладзімер Літвін у Менск не прыехаў.

Паводле апазыцыйнага палітыка Аляксея Караля, паўстаньне гэтага сабору ёсьць водгукам даўняй ідэі панславізму:

(Кароль: ) “Ідэя была рэанімаваная пад задачы аднаўленьня вялікай славянскай дзяржавы пасьля распаду СССР. І, безумоўна, на сучасным этапе яна пэўным чынам выкарыстоўвалася Лукашэнкам, калі ён уздымаў ідэю саюзнай дзяржавы з мэтай самому ўзысьці на вяршыню адноўленай вялікай дзяржавы — на крамлёўскі пасад. Гэта ёсьць і адлюстраваньнем пэўнай вялікадзяржаўнай ідэалёгіі, якую спавядаюць пэўныя палітычныя колы Расеі. Але, на мой погляд, гэта ідэя абсалютна нежыцьцёвая. Небясьпека гэтай ідэі ў тым, што яна, па сутнасьці, расколвае магчымасьці нармалёвага сьветаўладкаваньня для Беларусі, якая была б у садружнасьці і з Захадам, і з Усходам”.
XS
SM
MD
LG