Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што кажуць менчукі пра візавыя санкцыі Эўразьвязу?


Галіна Абакунчык, Менск Візавыя санкцыі Эўразьвязу супраць шэрагу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў працягваюць абмяркоўваць у Беларусі й сьвеце. Што кажуць менчукі пра забарону на ўезд у краіны Эўропы Аляксандру Лукашэнку й тром дзесяткам іншых прадстаўнікоў беларускай улады?

(Карэспандэнтка: ) “Як вы ставіцеся да рашэньня Эўразьвязу аб забароне шэрагу беларускіх чыноўнікаў на чале з Аляксандрам Лукашэнкам наведваць краіны Эўропы?”

(Спадарыня: ) “З аднаго боку, пэўна, правільна. А зь іншага – у зьвязку з такім становішчам у нас…. Але ўсё ж-такі правільна, годнае рашэньне”.

(Спадар: ) “Дрэнна, вельмі дрэнна, бо я за Лукашэнку з самага пачатку”.

(Юначка: ) “Гэта добра. Чаму? Таму што яны гэтага заслугоўваюць”.

(Юнак: ) “Як можа кіраўніцтва краіны ў цэнтры Эўропы кіраваць дзяржавай і вырашаць нейкія палітычныя пытаньні на ўсясьветным узроўні, калі іх увогуле не пускаюць у Эўразьвяз, у гэтым выпадку, і ў краіны Захаду. Словам, гэта вельмі жахліва, гэта вельмі кепска”.

(Юнак: ) “На маю думку, Эўразьвяз сам вырашае каго пускаць да сябе, а каго не пускаць. А гэтыя чыноўнікі – яны небясьпечныя нават для саміх беларусаў. А таму да думкі Эўразьвязу, я лічу, трэба ставіцца з павагай”.

(Карэспандэнтка: ) “Як вы ставіцеся да таго, што Эўразьвяз прыняў рашэньне забараніць уезд у свае краіны 31 беларускаму чыноўніку на чале з Лукашэнкам?”

(Юнак: ) “Усё роўна гэтыя чыноўнікі нікуды й ня езьдзілі, а калі й езьдзілі, то па-за межы краінаў Эўразьвязу. Таму, па-першае гэты сьпіс дужа кароткі й трэба яго павялічыць, а па-другое – гэта слабыя меры”.

(Спадар: ) “І так у прынцыпе ім шмат што забаронена. Магчыма, гэта парушэньне правоў, а магчыма гэткія адносіны з-за таго, што яны лічаць Беларусь не дэмакратычнай краінай. Але ў нас з Эўропай і так мала нейкіх кантактаў, мы больш з Расеяй сябруем. Таму нам Эўропа так сабе…”.

(Спадар: ) “Гэтае рашэньне варта было чакаць і гэта адзінае, што ў гэтай сытуацыі змог зрабіць Эўразьвяз. Пытаньне – наколькі яно будзе эфэктыўнае. Я думаю, што яно будзе эфэктыўнае з гледжаньня псыхалягічнага ўзьдзеяньня й на сьвядомасьць беларусаў і на сьвядомасьць тых людзей, якія ў гэтым сьпісе. Мне падаецца, што ўсё што ні робіцца – да лепшага ў кожным разе”.

(Юнак: ) “Я думаю, што гэта вельмі добра, бо гэта адзіныя санкцыі, якія ня будуць тычыцца простага люду. Бо гэта не эканамічныя санкцыі, а санкцыі, якія будуць уплываць пэрсанальна на чыноўнікаў, якія фальсыфікуюць выбары, зьдзекуюцца над народам. Я нават думаў, што ў гэты сьпісе будзе больш людзей, што сюды будуць дададзеныя імёны рэктараў, якія выганялі студэнтаў. Таму маё стаўленьне вельмі добрае ў гэтым чыне”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG