Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: пасьля 15 сутак арышту два актывісты звольнены з працы


Радыё Свабода Палітвязьні магілёвец Алег Дзячкоў і дрыбінец Андрэй Юркоў адседзелі 15 сутак у Жодзінскім СІЗА й даведаліся, што ад 24 сакавіка звольненыя са сваіх месцаў працы.

Андрэй Юркоў працаваў восем гадоў галоўным спэцыялістам маркетынгу на прадпрыемстве “Вучгас” Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Пра сваё звальненьне даведаўся па вяртаньні. Пасьля прыватнай размовы з кіраўніком прадпрыемства ён, каб не ствараць непрыемнасьцяў калектыву, звольніўся на ўласнае жаданьне. Андрэй Юркоў не крыўдуе на адміністрацыю, але адзначае: калі не даюць працаваць, давядзецца змагацца.

Алег Дзячкоў выкладаў у адной з магілёўскіх сярэдніх школаў спэцыяльны абавязковы курс “Магілёвазнаўства”. За год настаўніцтва асаблівых нараканьняў з боку адміністрацыі не было. Са словаў спадара Дзячкова, 24 сакавіка, у дзень ягонага зьняволеньня, у школу неўспадзеўкі наведалася праверка, якая й паспрыяла звальненьню. Алег Дзячкоў перакананы, што зноў будзе настаўнічаць, але крыху счакаўшы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG