Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Gazeta Wyborcza: санкцыі занадта слабыя


Радыё Свабода Польская прэса сёньня надае шмат увагі санкцыям Эўрапейскага зьвязу супраць беларускіх чыноўнікаў, адказных за фальшаваньне выбараў і парушэньні правоў чалавека. Большасьць камэнтатараў лічаць, што гэтыя санкцыі занадта слабыя.

Польскія мэдыі тлумачаць за што некаторыя з беларускіх грамадзянаў былі ўключаныя ў сьпіс неўязных на тэрыторыю Эўрапейскага Зьвязу. Напрыклад міністар адукацыі – за выключэньне з ВНУ студэнтаў, якія бралі ўдзел у акцыях пратэсту, а супрацоўнікі дзяржаўных мэдыяў – за дэзінфармацыю беларусаў.

Польшча хацела, каб гэты сьпіс быў шырэйшы прынамсі яшчэ на 70 прозьвішчаў – так, як гэта зрабіла сама Варшава - але, які піша, напрыклад, Gazeta Wyborcza, “гэта занадта слабы адказ на масавае зьбіцьцё, арышты і перасьлед у Беларусі”.

Тым ня менш газэты падаюць словы міністра замежных справаў Польшчы Стэфана Мэлера, які падкрэсьліў, што ягоныя калегі з іншых краінаў Эўразьвязу былі згодныя – эўразьвязаўскі сьпіс у будучым будзе пашырацца.

Пашырацца будзе і польскі сьпіс.

(Дворчык: ) “Усе беларускія чыноўнікі, усе, хто мае дачыненьне да парушэньняў правоў чалавека, павіны лічыцца з тым, што могуць апынуцца ў сьпісе” - сказаў дарадца польскага прэм’ера ў справах Беларусі Міхал Дворчык.

Мэдыі падаюць таксама словы Стэфана Мэлера аб тым, што Беларусь апошнім часам заняла вельмі істотнае мейсца ў эўрапейскай палітыцы.

“Усе краіны Эўразьвязу, кіраўніцтва аб’яднанай Эўропы вельмі сур’ёзна разважаюць над сытуацыяй у Беларусі і тым, як дапамагчы сілам, якія калісьці могуць давесьці да таго, што Беларусь стане дзяржавай дэмакратычнай”, -- заявіў Стэфан Мэлер.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG