Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі рыхтуе меры ў адказ на санкцыі Эўразьвязу


Радыё Свабода У сувязі з рашэньнем Эўразьвязу прыняць візавыя санкцыі адносна 31 беларускай афіцыйнай асобы, МЗС Беларусі выступіў з наступнай заявай:

“Эўразьвяз і ЗША ня могуць зьмяніць выбар беларускага народа. Ён адбыўся. Абсалютная большасьць беларускіх грамадзян абрала сваім прэзыдэнтам Аляксандра Лукашэнку. Сёньняшняе рашэньне паказала няздольнасьць Вашынгтона і Брусэля з павагай паставіцца да ясна выражанай волі незалежнай нацыі.

Міністэрства замежных спраў ізноў заяўляе: адказваць забаронамі на выбар народа – значыць абвяргаць права грамадзян Беларусі жыць у сваёй краіне згодна са сваім, а не з чужым меркаваньнем. У нашым доме наш народ будзе гаспадаром. Беларусь лічыць пазыцыю Эўразьвязу і ЗША нецывілізаванай. Дзеяньні падобнага кшталту недальнабачныя і беспэрспэктыўныя.

Рэспубліка Беларусь пастаўлена перад неабходнасьцю зрабіць у адносінах да Эўразьвязу і ЗША адэкватныя захады ў адказ. У адпаведнасьці зь міжнароднай практыкай яны закрануць аналягічныя катэгорыі асобаў".
XS
SM
MD
LG