Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі МЗС краінаў Эўразьвязу пра візавыя санкцыі


Радыё Свабода Сёньняшняе рашэньне аб увядзеньні візавых санкцыяў супраць беларускага кіраўніцтва камэнтуюць кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў Аўстрыі, Чэхіі і Эстоніі.

Урсуля Плясьнік, міністар замежных справаў Аўстрыі, якая зараз старшынюе ў Эўразьвязе, абвясьціла пра рашэньне Эўразьвязу:

(Плясьнік: ) "Сёньня мы вырашылі ўвесьці візавыя забароны супраць сябраў беларускага кіраўніцтва, адказных за парушэньне міжнародных выбарчых стандартаў падчас прэзыдэнцкіх выбараў, а таксама адказных за здушэньне грамадзянскай супольнасьці і дэмакратычнай апазыцыі".

Міністар замежных справаў Чэхіі Цырыл Свобада, прыхільнік жорсткай лініі адносна афіцыйнага Менску, заявіў, што хацеў бы больш суворых мераў.

(Свобада: ) "Мы ўсе пагадзіліся зь мерамі, якія мы зацьвердзілі сёньня. Але я паўтаруся, што я асабіста ня цалкам задаволены прынятым рашэньнем, паколькі сьпіс асобаў, якім забаронены ў’езд у Эўразьвяз, занадта кароткі, і на мой погляд нам трэба ўключыць яшчэ некалькі асобаў у гэты сьпіс".

Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Эстоніі Урмас Паэт мяркуе, што сёньняшняе рашэньне было дастаткова ўзважаным, яно стала жорсткім пасланьнем беларускаму кіраўніцтву, у той жа час не зачыніла дзьверы для дыялёгу.

(Паэт: ) "У гэтым рашэньні адлюстравалася пэўная памяркоўнасьць, бо для таго, каб справы ў Беларусі зьмяніліся да лепшага, патрэбна камунікацыя. Маштабныя візавыя санкцыі зрабілі б больш складанай камунікацыю Эўразьвязу з урадавымі коламі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG