Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гэркель: "Сьпіс застаецца адкрытым"


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Андрэс Гэркэль - старшыня падкамісіі ПАРЭ ў справах Беларусі, дэпутат эстонскага парлямэнту, лічыць, што ў сваім сёньняшнім рашэньні Рада Эўразьвязу ясна падкрэсьліла, што сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у Эўразьвяз, застаецца адкрытым.

(Гэркэль: ) “Наколькі я ведаю, гэты сьпіс застаецца адкрытым. Вельмі магчыма, што колькасьць асобаў, якім будзе забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу можа быць значна павялічаная. Што да эканамічных санкцыяў, дык тут трэба быць вельмі асьцярожнымі, каб не пашкодзіць звычайным грамадзянам Беларусі, якія ні ў чым не вінаватыя. Пра гэта таксама гаварыў у Эўрапейскіх структурах Аляксандар Мілінкевіч. А калі вярнуцца да забароны на ўезд, дык яшчэ раз паўтаруся - кола гэтых асобаў у сьпісе можа значна пашырыцца”.
XS
SM
MD
LG