Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацькі беларускіх палітвязьняў пішуць Пуціну


Радыё Свабода Бацькі беларускіх палітзьняволеных, затрыманых падчас выбарчай кампаніі і пасьля яе, зьвярнуліся з лістом да прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна з патрабаваньнем “перагледзіць ацэнку рэжыму ўлады Лукашэнкі” і “паўплываць на кіраўніцтва Беларусі наконт выкананьня правоў чалавека”. Прэзыдэнту былі накіраваныя два лісты: адзін - 183 подпісы – ад бацькоў, якія чакалі сваіх дзяцей каля жодзінскай турмы, і другі – 236 подпісаў - ад бацькоў, якія чакалі сваіх дзяцей з менскай турмы на Акрэсьціна.

У лісьце распавядаецца пра жорсткае абыходжаньне з дзецьмі аўтараў звароту, у ім таксама гаворыцца: “Тэлебачаньне яскрава адлюстроўвае падтрымку Вашым урадам дыктатарскага рэжыму прэзыдэнта Беларусі, што ня робіць гонару “старэйшаму брату” – і гэта відавочна для грамадзкасьці усіх краінаў,” – напісалі бацькі беларускіх палітзьняволеных у лісьце да прэзыдэнта Расеі Пуціна. Больш падрабязна пра гэты зварот распавяла маці аднаго з затрыманых, жонка Аляксандра Мілінкевіча Іна Кулей.

(Кулей: ) “Ліст на імя Ўладзімера Ўладзімеравіча Пуціна склалі і падпісалі бацькі, дзеці якіх былі затрыманыя падчас "выбарчых дзён" 19-25 сакавіка. Гэта бацькі, дзеці якіх знаходзіліся на Акрэсьціна і дзеці якіх патрапілі ў турму ў Жодзіна. Гэта - самастойная ініцыятыва гэтых людзей. Яны зьвярнуліся да камітэту салідарнасьці бацькоў - ёсьць ужо такая ініцыятыўная група, кіраўнікамі якой зьяўляюцца Ала Кароль і Эла Гарэцкая. Прадстаўнікі гэтага камітэту салідарнасьці прапанавалі гэты ліст на штаб Мілінкевіча, таму ён вісіць на сайце Мілінкевіча. Ёсьць яшчэ ініцыятыва зьвярнуцца да амбасадаў і занесьці гэты ліст гэтай групы бацькоў у расейскую амбасаду”.
XS
SM
MD
LG